Неравнодушные ко всему. Активные старейшины Юньковского сельсовета — главные помощники председателя

Общество

Нераўнадушныя і актыўныя

Гэты здымак зроблены падчас святкавання 80-годдзя Юнькаўскага сельсавета, якое ладзілася 15 кастрычніка. На ім — старэйшыны вёсак Рэгіна Ціхановіч, Наталля Жук, Аліцыя Трафімовіч, Соф’я Будзько, Ніна Мальцава, Таіса Крэскіян. Пра іх і многіх іншых на ўрачыстасці з удзячнасцю гаварыў старшыня сельскага Савета і ўручыў сціплыя падарункі на памяць пра падзею.

У населеных пунктах сельсавета выбрана 21 старэйшына. У кадры — самыя актыўныя. Скажам, хто ў Дашках не ведае Соф’ю Будзько? Яна нераўнадушная да ўсяго, што адбываецца ў вёсцы. Падтрымлівае кантакт як з пастаяннымі жыхарамі, так і з дачнікамі. Клапоціцца пра добраўпарадкаванне Дашак, згуртоўвае людзей, паказвае прыклад іншым. Актыўная грамадзянская пазіцыя ў старэйшыны вёскі Ліпнікі Аліцыі Трафімовіч. Яна — нястомная працаўніца, яе дачны дом і падвор’е заўсёды ў ідэальным стане. Клапоціцца, каб годна выглядалі помнік Надзеі Асяненцы, устаноўлены ў Ліпніках, і тэрыторыя ля яго, арганізуе суботнікі. Пастаянна знаходзіцца ў курсе спраў, што адбываюцца ў Юньках і Логавінцах, старэйшына гэтых вёсак Ніна Мальцава. Актыўна ўдзельнічае ў рабоце наглядных камісій, дапамагае ў правядзенні перапісу жывёлы, якая ўтрымліваецца на ўласных падвор’ях, вырашэнні розных надзённых пытанняў.

Самыя актыўныя старэйшыны, якія дапамагаюць у рабоце Юнькаўскаму сельвыканкаму

Толькі добрых слоў заслугоўваюць і іншыя старэйшыны. Трэба прагрэйдзіраваць або расчысціць ад снегу дарогу, замяніць лямпачку вулічнага асвятлення, саб­раць грошы для спілоўвання дрэў на могілках, арганізаваць суботнік па добраўпарадкаванні, паўздзейнічаць на выпівох або нядбайных бацькоў непаўналетніх — да ўсяго ёсць справа гэтым нераўнадушным людзям. За што іх і паважаюць аднавяскоўцы. А выканаўчая ўлада небеспадстаўна разлічвае на дапамогу.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
12 октября исполнилось 80 лет со дня образования Юньковского сельского совета
Кто имеет право на пенсию за особые заслуги перед Республикой Беларусь?
Платежи по QR-коду: как это работает и где в Поставах можно воспользоваться услугой?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.