Новая четверть для учащихся и учителей средней школы №1 начнётся в новых условиях

Образование

Новую чвэрць – у новых умовах пачнуць вучні і педагогі пастаўскай СШ №1

А прычына таму — капітальны рамонт школы, да якога неўзабаве павінны прыступіць работнікі адной з прыватных будаўнічых фірм Віцебска, што выйграла тэндар на правядзенне работ.

Яшчэ ў канцы 2018 года СШ №1 Пастаў увайшла ў праект «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь». Ён прадугледжвае стварэнне на базе навучальнай установы сацыяльнага цэнтра для жыхароў мікрараёна вуліцы Юбілейнай, якія ў пасляўрочны час змогуць карыстацца тут паслугамі спартзалы, бібліятэкі, камп’ютарнага класа. Для рэалізацыі праекта Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця выдзеліў пазыку ў памеры 740 тысяч еўра. Гэтыя грошы пойдуць на рамонт асноўнага будынка школы і прылеглай да яго тэрыторыі.

Як паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна, запланаваны вялікі комплекс работ. Мяркуецца адрамантаваць дах, замяніць унутраную сістэму халоднага і гарачага водазабеспячэння, каналізацыю, старыя драўляныя вокны (замест іх уставяць пластыкавыя), усе вонкавыя і частку ўнутраных дзвярэй. Таксама планам прадугледжана тынкоўка і афарбоўка сцен і столі (у некаторых кабінетах зробяць падвясную столь), замена падлогі ва ўсіх памяшканнях першага і другога паверхаў. Па-новаму будзе выглядаць і школьны стадыён: «пасвяжэюць» бегавыя дарожкі і газон, з’явяцца добраўпарадкаваныя баскетбольная і валейбольная пляцоўкі, дзве пляцоўкі з трэнажорамі.

На гэтым тыдні ў школе пачалі выносіць мэблю і іншае абсталяванне з вучэбных класаў і кабінетаў. Адбыліся бацькоўскія сходы. Мамам і татам расказалі, дзе і як цяпер будуць вучыцца іх дзеці. 4—6-я класы на час рамонту пераселяцца ў будынак пачатковай школы, 7—11-я — у СШ №2. І малодшым, і старэйшым школьнікам давядзецца займацца ў другую змену.

— На жаль, рамонт мы распачынаем толькі зараз, а не летам, як планавалася. І на тое ёсць шэраг прычын, якія лічу неабходным агу­чыць. На працягу ўсяго 2019 года рыхтавалася праектная дакументацыя на правядзенне работ. Прычым рабілася гэта за сродкі раённага бюджэту. Затым, вясной 2020-га, праводзілася ўдакладненне аб’ёмаў работ. У маі мы адправілі дакументы ў Нацыянальны інстытут адукацыі, які арганізаваў таргі. Першыя не адбыліся, прыйшлося праводзіць другія. Такім чынам пераможца быў вызначаны толькі 22 кастрычніка, — адзначыў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і дадаў: — У сувязі са сказаным вышэй я прашу прабачэння за прычыненыя нязручнасці ў вучняў, бацькоў і педагогаў і вельмі спадзяюся на разуменне з іх боку.

Павел Юр’евіч запэўніў, што ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне кіраўніцтвам аддзела па адукацыі і адміністрацыяй першай і другой школ будуць прыняты ўзмоцненыя меры па недапушчэнні заражэння COVID-19 у названых навучальных установах. У прыватнасці, тут будзе строга выконвацца ўвесь комплекс неабходных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, якія ўзгоднены з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Таксама ўзгадняюцца пытанні падвозу вучняў у СШ №2 і дамоў гарадскімі рэйсавымі аўтобусамі і пераносу заняткаў для іх у школах мастацтваў і спартыўных секцыях.

Алена Шапавалава



Читайте также:

В минувшую пятницу прошел районный этап республиканской олимпиады по финансовой грамотности
Родители и дети д/с «Солнышко» приняли участие в выставке «Вторая жизнь мусора»
Микротопонимы принесли победу воропаевской школьнице на республиканском конкурсе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.