Один из видов лёгкой наживы для злоумышленников — кражи из дачных домовладений

Безопасность Важное

Гэта ісціна не раз знаходзіла пацвярджэнне ў жыцці. І, як паказвае практыка, у пераважнай большасці крадзяжоў маёмасці ў грамадзян вінаваты самі пацярпелыя, якія недастаткова сур’ёзна адносяцца да яе захаванасці.

Адзін з відаў лёгкай нажывы для зладзеяў — кра­дзяжы з дачных домаўладанняў. На Пастаўшчыне з пачатку года іх здзейснена пяць: тры на тэрыторыі Варапаеўскага сельсавета (у гарпасёлку і вёсцы Ясюкі) і па адным — у Камайскім (в. Жарскія) і Юнькаўскім (в. Салаўі) сельсаветах. Прадметамі злачынных замахаў сталі бытавая тэхніка, электраабсталяванне, каляровыя металы, алкаголь і прадукты харчавання.

Ва ўсіх выпадках зладзеі праніклі ў дамы праз дзверы, вокны і фортачкі, карыстаючыся іх недастатковай тэхнічнай умацаванасцю. А адбылося гэта зімой — у пачатку вясны, калі пасля заканчэння дачнага сезона гаспадары падоўгу не з’яўляліся ў сваіх загарадных «рэзідэнцыях». Таму факты крадзяжоў былі выяўлены позна і раскрыць удалося толькі два з іх.

У сувязі са сказаным вышэй хачу парэкамендаваць уладальнікам дачных дамоў некалькі простых і ў той жа час дзейсных мер па захаванні сваёй маёмасці. Закрывайце дачу заўсёды, калі адлучаецеся з яе, нават на непрацяглы час. Вывазіце каштоўныя рэчы з дачнага дома на асенне-зімні перыяд. Па магчымасці абсталюйце яго сродкамі ахоўнай сігналізацыі і сістэмай відэаназірання.

Хочацца звярнуцца і да суседзяў. Дапамагайце адно аднаму, паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102 пра падазроных асоб, якія з’яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садаводчых таварыстваў. Будзе добра, калі вы запомніце прыкметы гэтых асоб і транспарт, на якім яны перамяшчаюцца.

Дзмітрый Салагуб,
начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама


 

Каменціруе спецыяліст

Ягор ХМЕЛЬНІК, старшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь:

— Наша падраздзяленне займаецца аховай аб’ектаў нерухомасці як юрыдычных, так і фізічных асоб, у тым ліку тых, якія знаходзяцца за горадам: дамоў, гаражоў, розных падсобных памяшканняў. Каб здаць іх пад ахову, уладальніку неабходна напісаць заяву на імя начальніка аддзялення, прыклаўшы дакументы на аб’ект і свае пашпартныя даныя. Пасля гэтага спецыяліст выедзе на месца і высветліць, як лепш заблакіраваць аб’ект — якія датчыкі паставіць: на рух, на пралом, на разбіццё шкла. Іх устаноўка ўзгадняецца з заказчыкам. Кошт залежыць ад канфігурацыі будынка — колькасці ў ім вокнаў, пакояў, паверхаў, наяўнасці падвала. Прыблізная цана — 500-600 рублёў. Даецца растэрміноўка плацяжу на паўгода. Калі аб’ект знаходзіцца за межамі Пастаў, штомесячная абаненцкая плата складае 2,55 рубля.

Сігнал з датчыкаў паступае нам на пульт. На спрацоўку ў горадзе выязджае наша група затрымання, за горадам — нарад райаддзела міліцыі, куды перадаём сігнал. Сёння паслугамі аховы карыстаюцца многія дачнікі, якія ў асенне-зімовы перыяд пакідаюць раён. Сярод іх ёсць нават тыя, хто пражывае за мяжой — у Расіі, Літве, Латвіі.

Па ўсіх пытаннях, якія датычаць заключэння дагавораў на ахову аб’ектаў, звяртайцеся на адрас: г. Паставы, вул. Юбілейная, 2«Б», тэл.: 4-70-46, 4-70-56.



Читайте также:

Каким образом мошенники обчищают банковские счета доверчивых белорусов?
Рейд по проверке жилых домов позволил оценить ситуацию с безопасностью жизнедеятельности
С июня по сентябрь в Поставском районе выявлено 19 фактов выращивания мака

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.