Одни наводят красоту, другие — уничтожают. Неужели не жалко?

Экология

У апошнія гады галоўным месцам будаўніцтва шматкватэрных дамоў у райцэнтры стаў 6 гарадок. Ра­зам з узвядзеннем жылля актыўна вядзецца і добраўпарадкаванне тэрыторыі мікрараёна.

За лета-восень тут пакладзены асфальт, з’явіліся пешаходныя і веласіпедныя дарожкі, спартыўная пляцоўка, пасаджана шмат дрэўцаў. Азеляненнем займаюцца як самі жыхары новай забудовы, так і грамадскія аб’яднанні і арганізацыі горада. Напрыклад, толькі камунальнікі «прызямлілі» тут больш за 100 дрэўцаў. Пераважна гэта клёны. Таксама ёсць саджанцы ясеня, вольхі і ліпы.

— Аддаём перавагу клёнам не толькі з-за іх прыгажосці, але і таму, што яны добра прыжываюцца на любой глебе, мароза­ўстойлівыя, — праводзіць для мяне экскурсію па насаджэннях майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Аляксандр Стоцік.— У канцы кастрычніка дасадзілі парк, які заклалі жыхары дома №25 па вуліцы Зялёнай. Замянілі на новыя тыя дрэўцы, якія не прыжыліся каля 23-га дома. Алею ў чэрвені заклалі падчас рэспубліканскай працоўнай акцыі «#раЗАм з бацькамі», ініцыяванай БРСМ.

Прыжыцца дрэвам не даюць у асноўным дзеці і буйныя сабакі. Малеча шкодзіць насаджэнням, не ўсведамляючы гэтага, а хатнія гадаванцы — з дазволу сваіх гаспадароў, якія ператвараюць зялёныя зоны ў месца выгулу чатырохногіх сяброў, дзе можна і свабодна бегаць, і спраў­ляць натуральную патрэбу. Вось толькі кволыя саджанцы не маюць патрэбы ў дадатковай порцыі солі, якая ўтрымліваецца ў мачы жывёлін, і гінуць так і не ўвабраўшыся ў сілу.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:

Сумах оленерогий — необычное дерево для вашего сада
Буслик ищет новый дом
В микрорайоне улицы Юбилейной одну из сажалок облюбовали два семейства лебедей и уток на радость местным жителям



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.