Поставские водители уже начали переобувать свои автомобили в зимние шины

Безопасность Важное

Гарачая пара на СТА

Згодна з Правіламі дарожнага руху, у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка ўсе аўтамабілі ў Беларусі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Гэта патрабаванне дзейнічае з 1 студзеня 2015 года, калі набыў моц Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза, у які ўваходзіць і Беларусь, «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў». Як выконваецца названае патрабаванне ў нашым раёне, карэспандэнт «ПК» высвятляла на станцыі тэхнічнага абслугоўвання ПТВУП «Гуцал».

Аўторак. Пачатак чацвёртай гадзіны дня. На тэрыторыі прадпрыемства, як заўсёды, шмат тэхнікі. Стаіць яна і ў боксах, дзе праводзяцца рамонт і абслугоўванне транспартных сродкаў. Сярод тых, хто прыехаў на сэрвіс, пастаўчанін Эдуард Дзеўгуць. Ён мяняе рызіну на сваёй «Таёце-Авенсіс».

— Аўтамабіль я купіў нядаўна, цяпер трэба «пераабуць» яго на зіму. Вось спецыяльна заказаў у Мінску новую гуму, — расказвае мужчына, выцягваючы з багажніка ўпакаваныя шыны. — Лічу, што «пераабувацца» неабходна, ад гэтага залежаць наша бяспека і жыццё. Сам я працую дальнабойшчыкам, дома бываю нячаста. На «Таёце» ездзіць у асноўным жонка, якая ў тым ліку возіць дзіця ў садок. Хочацца, каб яны па магчымасці ўпэўнена адчувалі сябе на дарозе.

Шынамантаж выконвае слесар Максім Цыбульскі. Ён хутка здымае колы, пераносіць іх у суседні пакой, дзе на спецыяльных устройствах праводзіць замену летняй рызіны на зімнюю і балансіроўку колаў, а потым устанаўлівае іх на аўтамабіль. Паралельна з гэтым адказвае на мае пытанні наконт таго, наколькі актыўна пастаўчане рыхтуюць сваіх «жалезных коней» да зімы.

— «Пераабувацца» асобныя аўтааматары пачалі яшчэ ў канцы кастрычніка, а масава — з першых чыслаў лістапада, — апавядае суразмоўца. — Асаблівы наплыў назіраецца на працягу двух апошніх тыдняў. Кліенты прыязджаюць штодзень, нават утвараюцца невялікія чэргі. Некаторыя проста мяняюць колы — прывозяць шыны на дысках. Гэта каштуе ўсяго 5 рублёў. Але большасці трэба выканаць увесь комплекс шынамантажных работ, які абыходзіцца ў сярэднім у 32 рублі.

Па словах гаспадара прадпрыемства Мікалая Гуцала, падрыхтоўка аўтааматарамі машын да зімы не зводзіцца толькі да замены шын. Пастаўчане і жыхары раёна нярэдка просяць замяніць масла ў рухавіку, іншыя тэхнічныя вадкасці: тасол, антыфрыз, шклоамывальнік, зрабіць дыягностыку падвескі, падфарбаваць кузаў, каб менш падвяргаўся карозіі.

«Горача» гэтымі днямі і на іншых СТА горада.



У працяг тэмы

З 25 лістапада па 4 снежня ў Беларусі праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў у зімні перыяд пад дэвізам «Зімні цюнінг для машын — правільны пратэктар шын!». Падчас яе супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі кантралююць выкананне вадзіцелямі патрабаванняў заканадаўства ў частцы абавязковага абсталявання транспартных сродкаў зімнімі пакрышкамі, стараюцца не дапусціць на дарогі транспарт з няспраўнасцямі колаў і шын.

У адпаведнасці з заканадаўствам, за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімнімі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэ­джання або штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні (13,5 рубля). Таксама забаронены ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў са зношаным пратэктарам, вышыня малюнка якога складае менш за 4 мм. Такое парушэнне цягне за сабой папярэджанне або штраф у памеры да 1 БВ. Паўторнае ігнараванне гэтага патрабавання на працягу года караецца штрафам у памеры ад 2 да 5 БВ.



Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Один из видов лёгкой наживы для злоумышленников — кражи из дачных домовладений
Корреспондент «ПК» присоединилась к очередному рейду пожарников по строительным площадкам райцентра
ГАИ проводит акцию под девизом “Зимний тюнинг для машин — правильный протектор шин!”



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.