Поставский ТЦСОН оказывает разовые срочные услуги инвалидам и людям нетрудоспособного возраста

Важное Общество

62-гадовая Леакадзія Дзеравянка жыве ў Паставах, аднак з вясны па восень нямала часу праводзіць у бацькоўскім доме ў Шырках. Ён даўно апусцеў, і жанчына прыязджае туды як на дачу. Самастойна справіцца з усёй работай складана, таму па дапамогу пастаянна звяртаецца ў Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які аказвае інвалідам і людзям непраца­здольнага ўзросту разавыя тэрміновыя паслугі.

З Леакадзіяй Данатаўнай мы сустрэліся ў Шырках. У той дзень на яе ўчастку якраз працаваў сацыяльны работнік Андрэй Тараскевіч, які аказвае насельніц­тву гэтыя паслугі. Пакуль мужчына распілоўваў дзве старыя яблыні, распытала гаспадыню пра вопыт супрацоўніцтва з ТЦСАН.

За работай — Андрэй Тараскевіч

— У цэнтр я звярталася ўжо неаднойчы. Андрэй Тараскевіч і тэрыторыю вакол дома абкошваў, і агарод узорваў на міні-трактары. Вельмі задаволена — ён работнік з залатымі рукамі і чалавек прыемны, добразычлівы, — расказала Леакадзія Дзеравянка.

Загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Ягела таксама ахарактарызавала Андрэя як адказнага, надзейнага работніка.

— Самыя папулярныя работы, якія ён выконвае, — касьба ўчастка і ўзорванне глебы, — адзначыла Іна Віктараўна. — Аднак гэта далёка не ўвесь пералік паслуг, што аказвае цэнтр. Наш работнік можа распілаваць ці пашчапаць дровы, высекчы кусты, выканаць будаўнічыя работы:  перакласці падлогу, падрамантаваць вокны-дзверы, падправіць плот ці старую пабудову. Такія паслугі аказваюць і ў Лынтупах. Падкрэслю, што кошт работ невысокі — дзейнічаюць сацыяльныя тарыфы.

Дадатковую інфармацыю пра аказанне цэнтрам разавых тэрміновых паслуг можна атрымаць па тэлефонах 2-40-65, 2-06-40 (Паставы) і 2-02-31 (Лынтупы).

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:

Костыли, ходунки и другие технические средства реабилитации можно взять на прокат в Поставском ТЦСОН
Как прошло открытие отопительного сезона в Поставском районе?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.