Профилактика коронавирусной инфекции в торговых объектах Поставщины

Важное Здравоохранение

Памылкі паўсюль аднолькавыя

Прафілактыка каранавіруснай інфекцыі ў гандлёвых аб’ектах — тэма нумар адзін для ўрача-гігіеніста райЦГЭ Кацярыны Бервячонак. Якія захады ў гэтым кірунку робяць прадаўцы, спецыяліст правярае штодня. Да аднаго з маніторынгаў далучыўся і карэспандэнт райгазеты.

Для аб’езду выбіраем аб’екты рознай формы ўласнасці і велічыні: дзяржаўныя, прыватныя і фірменныя магазіны, гандлёвыя кропкі на рынку. Якія іменна, называць не буду, бо выяўленыя недахопы, са слоў спецыяліста, у той ці іншай ступені характэрныя для ўсіх гандлёвых кропак раёна.

Падыходзім да першай. На дзвя­рах — 2 аб’явы, накіраваныя на прафілактыку  COVID-19. Першая рэкамендуе апрацоў­ваць рукі дэзсродкам з дазатара, які знаходзіцца на ўваходзе ў гандлёвую залу, другая інфармуе пра перапынкі ў рабоце магазіна, устаноўленыя для дэзынфекцыі памяшкання. Сродак у дазатары ёсць, як і сацыяльная разметка, якая нагадвае, што пакупнікі павінны знаходзіцца на бяспечнай адлегласці адзін ад аднаго. Каля касавых апаратаў — дадатковы бар’ер — арганізацыйнае шкло, уся прадукцыя ва ўпакоўцы. Карціну псуе адсутнасць масак у прадаўцоў. Праўда, да таго моманту, пакуль не заўважылі праверку. Кацярына Бервячонак робіць у сябе адпаведныя паметкі і просіць паклікаць загадчыцу.

Кацярына Бервячонак правярае гандлёвую кропку на рынку «Гарызонт»

— Якім сродкам карыстаецеся для вільготнай уборкі? Ці ёсць інструкцыя па яго прымяненні? — задае пытанні прадстаўнік санітарна-эпідэміялагічнай службы, паралельна просячы паказаць іх.

Як аказалася, з гэтым праблем няма — работнікі, як кажуць, у тэме.

— Недахопы ёсць, але ў цэлым рэкамендацыі выконваюцца. Бывае горш, — рэзюмуе Кацярына.

На наступным аб’екце таксама адчуваецца клопат пра пакупнікоў: на аркушы паперы, прымацаваным да адчыненых ­дзвярэй, чытаю: «Прытрымлівайцеся дыстанцыі ў 1,5 метра», ёсць разметка. Затое прадавец без маскі і пальчатак.

— Мыла вітрыну, адышлася аформіць заяўку, — тлумачыць, дэманструючы сродкі індывідуальнай аховы.

Прадавец аднаго з магазінаў прад’яўляе інструкцыю па прымяненні дэзсродку

Сярод мінусаў — адзін антысэптык для кліентаў і прадаўца, няма інструкцыі па прымяненні дэзсродку для апрацоўкі паверхняў. Дарэчы, тое ж назіралася і ў астатніх аб’ектах. Як высветлілася, усе разводзяць яго з вадой у адвольных прапорцыях. Але праводзіць дэзынфекцыю так — усё адно што не рабіць яе ўвогуле.

— Дэзсродак можа быць антыбактэрыяльны, супрацьгрыбковы і г. д.,  — даводзіць спецыяліст. — Наша задача — апрацаваць паверхні па віруліцыдным рэжыме (знішчае вірусы). Відавочна, што трэба прытрымлівацца канцэнтрацыі раствору, рэкамендаванай менавіта для гэтага рэжыму. На ёмістасці са сродкам яна не пазначана. Напісана: выкарыстоўваць згодна з інструкцыяй. Папрасіць яе можна пры набыцці сродку ў аптэцы альбо знайсці ў інтэрнэце і раздрукаваць. Зразумела, для кожнага сродку інструкцыя свая.

Наступны прыпынак — рынак «Гарызонт». Праходзім па гандлёвых радах, каб ацаніць, як прадаўцы карыстаюцца сродкамі індывідуальнай аховы. Вынік несуцяшальны — палова іх ігнаруе. Мы ж выбіраем прадаўца ў масцы і пальчатках. Кацярына вядзе праверку і дае рэкамендацыі, прадавец добрасумленна занатоўвае. Апроч адсутнасці інструкцыі, тут недастатковы рэзерв сродкаў індывідуальнай аховы. Аналагічнае назіраем і ў наступным аб’екце. За тым толькі выключэннем, што антысэптык тут чамусьці схаваны паміж вазонаў і частка інструкцыі па выкарыстанні дэзсродку ўсё ж такі ёсць.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Новая волна COVID-19. Медработники советуют жителям Поставщины снизить контакты и привиться
В Поставском районе началась вакцинация против гриппа
С 22 октября меняются правила въезда в страну и трансфера через Беларусь в условиях COVID-19



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.