Работники Поставского льнозавода приступили к переработке нового урожая

Сельское хозяйство Экономика

На працягу кастрычніка на тэрыторыю льнозавода пастаянна заязджала тэхніка з вялізнымі прычэпамі, загружанымі рулонамі трасты. Іх разгружалі і акуратнымі ярусамі састаўлялі ў шохі. Цяпер ільнозавадчане прыступілі да перапрацоўкі новага ўраджаю і рэгулярна адпраўляюць валакно Аршанскаму льнокамбінату і камерцыйным структурам.

— Даўгунец сваімі сіламі сёлета вырошчвалі на 2 100 гектарах, — расказваў дырэктар ільнозавода Іван Машлякевіч.— Атрымалі больш за 5 500 тон трасты. Каб загрузіць завод на поўную магутнасць, гэтай колькасці, вядома, малавата. Тым не менш пакуль работа людзям ёсць. Падчас уборкі не прыцягвалі на дапамогу гараджан, абышліся без ручной працы. Праўда, сваёй тэхнікі не хапала. Таму ўдзячныя за дапамогу механізатарам з ААТ «Кураполле-агра», «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», СП «Ляхаўшчына-агра», а таксама з гаспадарак Докшыцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў, калегам з Мосарскага льнозавода. Паспрыяла тэмпам і сухое надвор’е. Цяпер у дзве змены перапрацоўваем нарыхтаванае. Кіруюць працэсам майстры Марына Асадуліна і Вольга Галавацкая. Думаем арганізаваць работу трэцяй змены, дзе майстрам будзе Таццяна Перманенка. Людзі настроены на працу. Многія нашы планы стрымліваюць даўгі, з якімі прадпрыемства не можа разлічыцца каторы год. Вясной закуплялі трасту ў Бешанковіцкім і Шклоўскім раёнах, перапрацоўвалі, рэалізоўвалі. Выручаныя грошы ішлі найперш на пагашэнне запазычанасці і зарплату.

Дырэктар Іван Машлякевіч з рабочым цэха па ачыстцы льнасемя Андрэем Буславым

Каб забяспечыць увесь калектыў работай на працягу года, шмат зрабілі механізатары, якія сеялі, апрацоўвалі пасевы, церабілі лён, прасавалі, перавозілі. У ліку тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у здабыткі прадпрыемства, дырэктар назваў Аляксандра Аліноўскага, Івана Загурскага, Сяргея Студзянкова, Аляксандра Шыкуця і іншых. У гэтыя дні большасць з іх занятыя на ўздыме зябліва пад ураджай наступнага года. Сеяць даўгунец будуць на землях, арэндаваных у ААТ «Янавіца-агра», «Камайскі-­агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Кураполле-агра». Кіпіць работа ў цэху па ачыстцы льнасемя. Рабочыя Валянцін Крыванос, Мікалай Кундра, Анатолій Піскуновіч, Андрэй Шырокі, Андрэй Буслаў ужо сёння даводзяць яго да патрэбных пасяўных кандыцый і адпраўляюць на склад. Вясной плошчы пад лён плануюць пашырыць, а для гэтага неабходна мець амаль 400 тон ільнасемя.

— Хацелася б памяняць і абнавіць сарты, — дзяліўся планамі дырэктар. — У 2014—2015 гадах я працаваў на прадпрыемстве намеснікам дырэктара. Тады мы сеялі шмат насення імпартных селекцый. Радавала ўраджайнасць, высокім быў нумар трасты. Цяпер засталіся толькі беларускія сарты. Магчыма, к пасяўной удасца набыць штосьці новае.

Тамара Аліноўская, Марына Асадуліна, Святлана Цітовіч і Таццяна Базар

У пачатку сезона перапрацоўкі на заводзе паспрабавалі запус­ціць бельгійскую лінію. Праз пару дзён выйшла са строю адна дэталь. Дырэктар знайшоў ёй замену ажно на Карэліцкім ільнозаво­дзе. Прывезлі, замянілі. А ў канцы мінулага месяца ў цэху за няплату адключылі электраэнергію.

— Праблем вельмі шмат, — уздыхаў Іван Машлякевіч. — Аднаму з імі не справіцца. Падтрымліваюць і дапамагаюць аблвыканкам, райвыканкам, кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў і гаспадарак раёна. Разумеюць сітуацыю самі рабочыя і не адчайваюцца, а прадаўжаюць шчыра працаваць. Удзячны ім за аптымізм, адданасць заводу, старанне. Веру, што разам мы пераадолеем цяжкасці і даб’ёмся зрухаў у лепшы бок, а блакітны лён будзе квітнець на палетках Пастаўшчыны.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:

Признаны победителями соревнования
В этом году свой профессиональный праздник работники молочного завода встречают в новых реалиях — на базе предприятия создано агропромышленное объединение
У Владимира Корытько, тракториста-машиниста ОАО «Камайский-агро» — 3-е место в районном соревновании среди трактористов-машинистов, занятых на химической защите растений



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.