15 ноября — День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Главное Сельское хозяйство

59,4 тысячы тон

зерневых і зернебабовых намалацілі сёлета аграрыі Пастаўшчыны, што складае 109,8% да мінулагодняга валавога збору.

Раён заняў другое месца ў вобласці па ўборцы зерневых і зернебабовых.

Сярод сельгасарганізацый першай групы гаспадарак лідарам па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых прызнана ААТ «Хацілы-агра».

ААТ «Навасёлкі-Лучай» на другім месцы ў вобласці па вытворчасці зернебабовых.

7,3 тысячы тон

рапсу намалацілі ў раёне, або 156,4% працэнта да мінулагодняга паказчыка. Багаты ўраджай радуе найперш тых, хто яго вырасціў і ўбраў.

Ёсць такая прафесія — хлебароб. На жаль, год за годам усё менш людзей выбіраюць яе. Вёскі пусцеюць, але зямлі ў іх менш не становіцца. Уся работа па вырошчванні ўраджаю на сельгас­прадпрыемствах кладзецца на плечы механізатараў. Не ведаю ні адной гаспадаркі ў раёне, дзе іх было б зашмат. А вось што ў некаторых не хапае — факт. Асабліва гэта адчуваецца падчас сяўбы і ўборкі ўраджаю, і тады на дапамогу вяскоўцам прыходзяць шэфы. Як жа шчыруюць людзі на палетках! Не лічацца з часам, не нарака­юць на цяжкасці, даражаць кожнай пагодлівай хвілінай. У асаблівым напружанні ў такія перыяды і кіраўнікі сельгас­прадпрыемстваў, спецыялісты, вадзіцелі — усе, хто працуе на ўраджай.

Не заўсёды спрыяе надвор’е. То засуха вясной перашкодзіць з’яўленню дружных усходаў, то падчас жніва залье так, што камбайнам не ўз’ехаць на палетак, то вымерзне бясснежнай зімой рапс. Ды і ці мала іншых непрыемных сюрпрызаў час ад часу падносіць прырода! Нездарма ж Віцебшчына прызнана зонай няўстойлівага земляробства.

Нямала клопатаў і ў жывёлаводаў. Вынікі іх працы за тры кварталы бягучага года таксама добрыя.

Вытворчасць жывёлы склала 54 529 цэнтнераў (105,3% да адпаведнага перыяду мінулага года),

рэалізацыя — 50 427 ц (115,1%),

вытворчасць малака — 395 576 ц (105,9%),

рэалізацыя — 351 441 ц (106,5%).

Зусім не выпадкова, што Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначаецца ў краіне позняй восенню, калі ўбраны і спарадкаваны ўраджай, пераведзена на стойлавае ўтрыманне жывёла. Напружанне спала, але гаспадары зямлі не застаюцца без справы: працягваецца зяблевае ворыва, нарыхтоўваецца арганіка, на зернетаках вядзецца апрацоўка зерня, у майстэрнях — пастаноўка на захоўванне і рамонт тэхнікі.

У вяскоўцаў асаблівая місія — служэнне зямлі. А гэта патрабуе поўнай аддачы.

Падрыхтавала Фаіна Касаткіна


Дзякуй  за  працу

Сельская гаспадарка — аснова асноў, база жыцця. Без яе немагчыма ўявіць існаванне. Заўтра свята тых, хто вырошчвае збожжа, садавіну і агародніну, атрымлівае мяса і малако, перапрацоўвае сыравіну. Не толькі работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, але і фермераў, гаспадароў уласных падвор’яў. Усе вы: кіраўнікі, спецыялісты, механізатары, жывёлаводы — вялікія працаўнікі.

Шчыры дзякуй за старанне, адданасць малой радзіме. Нізкі паклон ветэранам працы! Жывіце доўга і ў добрым здароўі. Жадаем усім работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай працы, згоды і дабрабыту ў сем’ях, шчасця, мірнага неба над роднай краінай.

Сяргей Чэпік,  старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто,  старшыня раённага Савета дэпутатаў



Читайте также:
В ОАО «Новоселки-Лучай» кукуруза занимала наибольшую в районе площадь — 1 067 гектаров
Директор Поставского молочного завода Константин Гайлевский рассказал о подготовке к зимне-стойловому периоду
С детства любил животных, поэтому после 8 классов поступил в сельхозтехникум — вспоминает главный зоотехник ОАО «Новосёлки-Лучай» Иван Марьянович Кисель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.