Школьники Поставского района завоевали 6 дипломов на XI научно-практической конференции «Эврика»

Образование

6 дыпломаў атрымалі на ХІ навукова-практычнай канферэнцыі «Эўрыка» школьнікі Пастаўскага раёна

Арганізатарамі «Эўрыкі» з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі, а праводзіцца яна ў рамках праграмы ўзаемадзеяння «Арганізацыя даследчай дзейнасці навучэнцаў». Вынікі гэтай дзейнасці, якой школьнікі займаюцца на працягу года, былі падведзены 14 лістапада ў ВДУ.

Удзельнікамі канферэнцыі — а сёлета яна ўпершыню праходзіла ў рэжыме анлайн — сталі 163 юныя даследчыкі з усяго прыдзвінскага краю, чые работы вытрымалі адбор на першым этапе конкурсу з 450 суіскальнікаў. У лік адабраных трапілі і 9 навуковых прац навучэнцаў устаноў адукацыі Пастаўшчыны. Пасля заслухоўвання дакладаў 6 з іх журы ўдастоіла дыпломаў.

У секцыі «Гісторыя» дыпломам І ступені адзначана работа 10-класнікаў СШ №4 Кірыла Гембіцкага і Івана Несцяронка (навуковы кіраўнік — Тамара Храпавіцкая). Узнагароды такога ж узроўню ў секцыях «Геаграфія» і «Беларуская мова» ў 11-класнікаў Варапаеўскай СШ Валерыя Мядзве­дзева і Наталлі Лукашэвіч (кіраўнікі — Аляксандр Гарны і Мікалай Атрахімовіч). Дыпломы ІІІ ступені заваявалі даследаванні ў галіне геаграфіі навучэнцаў 9 класа СШ №2 Анастасіі Балаболавай і Яны Карпуховай і 11-класнікаў гімназіі Івана Апанасевіча і Кацярыны Семенас. Пісаць навуковыя працы ім дапамагалі настаўнікі Ірына Хаткевіч і Ігар Пракаповіч. Яшчэ ­адзін дыплом ІІІ ступені па беларускай мове ў 9-класніцы Навасёлкаўскай СШ Дар’і Болт. Яе навуковым кіраўніком з’яўляецца Алена Дзевятоўская.

Па колькасці заваяваных дыпломаў наш раён аказаўся найлепшым сярод усіх сельскіх раёнаў Віцебшчыны. Пастаўскія школьнікі абышлі не толькі сваіх галоўных канкурэнтаў — глыбачан, але і навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскага і Аршанскага раёнаў, зраўняўшыся са школьнікамі з Наваполацка. Пры гэтым якасць узнагарод у нашых вучняў вышэйшая.

Алена Шапавалава



Читайте также:

Микротопонимы принесли победу воропаевской школьнице на республиканском конкурсе
Третье место заняли выпускница Новосёлковской СШ Виктория Буялич и её учитель истории и обществоведения этой школы Елена Вишневская во II историческом конкурсе для молодёжи «За кадром: от истории семьи к истории сообщества»
Определены победители районных этапов республиканских конкурсов «Рождественская звезда» и «ТехноЁлка»

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.