Фликер поможет вам стать заметней в темноте

Безопасность

З 4 па 10 лістапада на Віцебшчыне, і ў тым ліку на Пастаўшчыне, праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў гужавога транспарту.

Як сведчыць статыстыка, з пачатку бягучага года ў Віцебскай вобласці адбылося 99 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам названай катэгорыі грамадзян, у іх 20 чалавек загінулі і 81 атрымаў цялесныя пашко­джанні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым 40 ДТЗ здзейснены па віне пешаходаў, 13 з якіх развіталіся з жыццём, 20 — асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. Каб пазбегнуць такіх трагедый у далейшым, супрацоўнікі Дзярж­аўтаінспекцыі вырашылі ў чарговы раз нагадаць вадзіцелям і пешаходам пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху. У прыватнасці пра тое, што пешаходы, веласіпедысты і кіроўцы гужавых павозак павінны быць абазначаны ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі.

Часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Андрэй Цымбалюк праводзіць прафілактычную гутарку з пастаўчанамі Валанцёр Аляксандр Клакоўскі адзявае флікер пешаходу

Адно з прафілактычных мерапрыемстваў праходзіла каля СШ №3 Пастаў. Раніцай у аўторак дзяржаўтаінспектары дзяжурылі тут паблізу пешаходных пераходаў, сочачы за тым, ці прапускаюць вадзіцелі пешаходаў, ці прышпілены яны рамянямі бяспекі, як падвозяць дзяцей у школу (ці ёсць у аўтамабілі дзіцячае крэсла або іншае ўстройства для ўтрымання маленькага пасажыра). Асаблівую ўвагу звярталі на наяўнасць флікераў у пешых удзельнікаў дарожнага руху.

А яны адсутнічалі ў кожнага трэцяга, хто трапляў у поле зроку інспектараў. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод школьнікаў такіх былі ­адзінкі. А вось дарослыя, якія суправаджалі малых, амаль усе не мелі на сабе святлоадбівальнага элемента. Ім, а таксама малым нагадвалі пра тое, што флікер неабходна насіць, і адзявалі на рукавы рознакаляровыя палоскі. Іх за ўласныя сродкі набыў пастаўчанін Аляксандр Клакоўскі, які непасрэдна прымаў удзел у акцыі.

Валанцёр Аляксандр Клакоўскі адзявае флікер пешаходу

— Я ўжо каля 5 гадоў займаюся дабрачыннасцю, падтрымліваючы сувязь з рознымі структурамі ў нашым горадзе, — расказваў валанцёр. — Не раз удзельнічаў у аказанні дапамогі дзецям з сацыяльнага прытулку, інвалідам. Сёння вырашыў выйсці на вуліцу разам з супрацоўнікамі ДАІ. Надвор’е зараз не вельмі добрае, дажджлівае, час, калі дзеці ідуць у школу, цёмны. Як вадзіцель са стажам ведаю, наколькі складана ў такіх умовах убачыць на дарозе неабазначанага пешахода. І, раздаючы флікеры, хачу ўнесці сваю маленькую лепту ў забеспячэнне дарожнай бяспекі ў раёне.

У сераду аналагічнае мерапрыемства прайшло і каля другой гарадской школы.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:

6  ноября в 7:30 утра недалеко от деревни Маньковичи произошло серьёзное ДТП. Все живы
Под видом запчастей нарушители пытались переместить через границу легковой и грузовой автомобили
Синоптики прогнозируют мокрый снег по Витебской области. Рекомендации ГАИ

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.