«У нас — всего запас!» — говорят заготовители Поставского филиала Витебского облпотребобщества

Важное Экономика

«У нас – усяго запас!» — гавораць нарыхтоўшчыкі Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства

Юлія Рудак расфасоўвае квашаную капусту

Якія эканамічныя цяжкасці ні выпрабоўваюць і як ні ўскладняе работу няпростая эпідсітуацыя, пастаўскія кааператары заўсёды глядзяць наперад і знаходзяць выйсце. Вось і з закладкай агародніны ў філіяле №1 справіліся паспяхова: план яе нарыхтоўкі выкананы на 100%. У сховішчы закладзена 104 тоны бульбы, 50 — цыбулі, 40 — капусты, 28 — морквы, 20 — сталовых буракоў. Гэтай агародніны павінна ха­піць на ўвесь міжсезонны перыяд 2020/2021 года. А пастаўскія кааператары забяспечваюць ёй свае гандлёвыя кропкі не толькі ў нашым раёне, але і ў Шаркаўшчынскім, Браслаўскім, а таксама пастаўляюць у многія закрытыя ўстановы.

Агародніну закуплівалі ў насельніцтва і фермераў Пастаў­скага і Глыбоцкага раёнаў, на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Сёлета вырас багаты яе ўраджай, таму пастаўшчыкоў аказалася дастаткова. Асобна трэба ска­заць пра тое, што створаны добрыя ўмовы для захоўвання агародніны: сховішчы абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.

Віртуозна кіруе карай Валерый Жук

Сёлета пастаўскія нарыхтоўшчыкі таксама закупілі шмат грыбоў і ягад. Толькі журавін — 8 тон, што ў тры разы больш, чым летась. Чарніц нарыхтавалі 28 тон, лісічак — 400 кілаграмаў. Большая частка гэтай прадукцыі ўжо рэалізавана. Перапрацаваны на натуральны сок яблыкі. Цяпер вядзецца квашанне капусты (яе плануецца перапраца­ваць 100 тон), нарыхтоўка салатаў з морквы, саленне зялёных памідораў. Прычым дзякуючы таму, што знайшлі пастаўшчыкоў капусты сярэдняспелага гатунку, квасіць яе сёлета пачалі намнога раней, чым у папярэднія гады.

Рабочая склада Алена Брэская

Дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Ганна Сянько адзначыла, што прадукцыя ўласнай вытворчасці адпавядае ўсім стандартам якасці Рэспублікі Беларусь, экалагічна чыстая і карыстаецца нязменным попытам у пакупнікоў. Што да запасаў агародніны, то іх хопіць да новага ўраджаю.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:

Ежедневно на хлебозаводе в Поставах выпекается до 3,5 тонн хлебобулочных изделий
Представители потребсоюзов Псковской, Смоленской и Калининградской областей оценили продукцию поставских кооператоров
Поставский молочный завод принял участие в международной выставке «Белагро-2020»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.