У поставчан 9-е место в турнирной таблице чемпионата Витебской области по футболу

Спорт

Толькі ў заключным, 16-м, туры выявіліся ўладальнікі бронзавых медалёў і выніковыя месцы наймацнейшых каманд, якія прабіліся ў фінал. За тыдзень да гэтага званне чэмпіёна ўпершыню заваяваў віцебскі «Газавік», а сярэбраныя ўзнагароды выйгралі іх землякі з каманды «Прадцэнтр».  Леташняга чэмпіёна — ФК «Лепель» — ад бронзы аддзялялі лічаныя секунды, бо на выездзе ў абласным цэнтры ён выйграваў у чэмпіёна з лікам 1:0, меў шанцы развіць свой поспех. Аднак у дадатковы час парушыў правілы, віцябчане зраўнялі лік з пенальці. Нічыйны вынік (1:1) прынёс шмат радасці футбалістам «Дзецкасельскага» з Гарадка, якія перамаглі (2:0) аршанцаў і другі год запар фінішавалі на 3-м прызавым месцы.

У выніку напружанай барацьбы ў турнірнай табліцы астатнія месцы размеркаваліся так: 4-е — ФК «Лепель», 5-е — ФК «Міёры», 6-е — «Дарожнік-Мясакамбінат» (Орша), 7-е — ФК «Сянно», 8-е — ФК «Глыбокае», 9-е —  «Паставы-ПМЦ», 10-е — «Ніва» (Талачын), 11-е — ­«Днепр»­ (Дуброўна), 12-е — «Дзвіна» (Верхнядзвінск).

Малады нападаючы пастаўчан А. Вілейта з 10 забітымі мячамі ўвайшоў у пяцёрку найлепшых бамбардзіраў Прыдзвіння, хоць правёў на 6 матчаў менш, чым яго канкурэнты. У параўнанні з мінулым сезонам наша каманда адчувальна прыбавіла, мала ў чым саступала сапернікам. Аднак з-за таго, што не заўсёды ўдавалася выставіць на гульні самы моцны склад і з-за слабай рэалізацыі галявых момантаў пастаўчане не прабіліся ў рашаючы этап спаборніцтваў. Хочацца верыць, што ў іх яшчэ ўсё наперадзе.

Уладзімір Шык



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. В Придвинье — новый флагман
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ» потерял шанс продолжить борьбу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.