У поставчан есть шанс заявить о себе в межрегиональном литературном конкурсе «Браславская обитель»

Образование Общество

З мэтай пошуку таленавітых аўтараў, здольных унесці ўклад у развіццё рускай літаратуры і папулярызацыю паэзіі ў рэгіёнах, літаратурнае аб’яднанне «Дыханне анёла» пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама, рэдакцыі райгазеты «Браслаўская звязда» і адміністрацыі сайта БРАСЛАВ.BY праводзіць І міжрэгіянальны літаратурны конкурс «Браславская обитель».

У конкурсе могуць удзельнічаць усе жыхары Браслаўскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў. Для гэтага яны павінны адправіць на электронны адрас kasbras@mail.ru падборку ўласных вершаў, створаных у традыцыях рускай класічнай літаратуры, і заяўку з указаннем свайго прозвішча, імя і імя па бацьку, узросту, конкурснай намінацыі і кантактнага тэлефона.

Заяўка афармляецца ў тэкставым фармаце Word, шрыфт Times New Roman 14. У падборцы павінна быць не больш за 3 вершы, іх агульны аб’ём — не больш за 100 радкоў. Конкурсныя намінацыі наступныя: паэзія «Вольная тэматыка»: узрост да 17 гадоў уключна і паэзія «Вольная тэматыка»: узрост ад 18 гадоў і старэй. Прыём работ ажыццяўляецца з 21 лістапада па 10 снежня 2020 года. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў, а іх вершы — апублікаваны ў газетах названых вышэй раёнаў.

Старонка конкурсу: https:vk.com/public200387431, кантактны нумар арганізатараў — 8 (029)-217-77-21.

Алена Шапавалава



Читайте также:

Определены победители районных этапов республиканских конкурсов «Рождественская звезда» и «ТехноЁлка»
Школьники Поставского района завоевали 6 дипломов на XI научно-практической конференции «Эврика»
Шахматы на бегу. Хотите узнать что это за вид спорта? Тогда не пропустите эту статью



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.