Тракторист-машинист ОАО «Камайский-агро» Владимир Корытько занял 3-е место в районном соревновании

Сельское хозяйство

Яшчэ вясной кіраўніцтва ААТ «Камайскі-агра» вырашыла купіць новы ўніверсальны трактар MasseyFerguson 6713 і даверыць яго аднаму з найлепшых механізатараў гаспадаркі Уладзіміру Карыцьку.

— Але з-за розных прычын справа зацягнулася, і тэхніку ў гаспадарку прывезлі толькі ў пачатку кастрычніка, — расказваў Ула­дзімір Карыцька. — Мадэль новая, трактар просты ў абыхо­джанні і ў той жа час вызначаецца ўніверсальнасцю. MF 6713 аснашчаны электронікай, мае эканамічны рухавік, эфектыўна працуе з любым навясным абсталяваннем, валодае высокай манеўранасцю. Механічная трансмісія ўключае ў сябе 12 скорасцей, трактар лёгка рухаецца як уперад, так і назад. Разганяецца да 40 кіламетраў у гадзіну. Камфартабельная кабіна з вугальным фільтрам ачысткі паветра, што асабліва важна пры рабоце з апырсквальнікам ці пры вялікай запыленасці. Зручна размешчаны ўсе рычагі кіравання, ся­дзенне рэгулюецца па вышыні і паварочваецца ў розныя бакі. Спачатку падчапіў апырсквальнік і «хімічыў» азімыя, цяпер працую са здрабняльнікам саломы, якая выкарыстоўваецца на корм і для подсцілу жывёле.

Ля новага трактара механізатар Уладзімір Карыцька

Прафесію трактарыста Ула­дзімір Карыцька асвоіў падчас вучобы ў старэйшых класах Камайскай школы, дзе тады выкладалі трактарную справу. Самастойна пачаў працаваць на гусенічным трактары. У пастаўскім прафтэхвучылішчы атрымаў пасведчанне вадзіцеля. Пасля тэрміновай службы ў арміі вярнуўся на радзіму, стварыў сям’ю і з таго часу аддана працуе на зямлі.

— Механізатарскага стажу маю больш за 30 гадоў, — расказваў. — На якіх толькі трактарах ні працаваў! Цяпер — самы сучасны. І камбайн у мяне адносна малады — два сезоны на ім убіраю. Даўно ачысціў і паставіў на зімовае захоўванне. Вунь красуецца ў адным радзе з чатырма новымі, якія прыйшлі восенню. Радуе, што машынна-трактарны парк рэгулярна абнаўляецца. На «Дажынках» гаспадарцы падарылі новы МТЗ з апырсквальнікам. Так што працаваць ёсць на чым. Іншая справа, што маладыя неахвотна ­ідуць у сельскую гаспадарку. Вядома, хлебаробская прафесія нялёгкая: з ранняй вясны і да позняй восені ненарміраваны рабочы дзень. Але зарплата нядрэнная. Лёгкага хлеба нідзе не бывае. Мяне ў вёсцы ўсё задавальняе, абавязкі свае ведаю добра, зямлю люблю, таму і працаваць не складана.


На трактары «МТЗ-920» з апырсквальнікам «Мекасан-3000» апрацаваў 5 640 га глебы і заняў 3-е месца ў раёне


Карыцька — руплівы гаспадар. Каля яго дома ідэальны парадак. Яму было 20, Таццяне — 19, калі стварылі сям’ю. Яна аказалася моцнай. Пра жыццё ў горадзе ніколі не марылі. Таццяна працуе настаўніцай. Ад гаспадаркі атрымалі прасторны дом, правялі газавае ацяпленне. Заўсёды з нецярпеннем чакаюць у госці дачку і сына з нявесткай. А ў пачатку гэтага года дзеці ўгаварылі бацькоў ра­зам з імі паляцець на адпачынак у Егіпет. Уражанняў атрымалі шмат. Але так рады былі вярнуцца дадому і прыступіць да штодзённых прывычных абавязкаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:

Директор ОАО «Хотилы-агро» Вячеслав Криштафович удостоен Ордена ПочётаПризнаны победителями соревнования
В этом году свой профессиональный праздник работники молочного завода встречают в новых реалиях — на базе предприятия создано агропромышленное объединение



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.