Работники молочного завода встречают свой профессиональный праздник в новых реалиях

Важное Сельское хозяйство Экономика

Сёлета сваё прафесійнае свята работнікі малочнага завода сустракаюць у новых рэаліях. Згодна з Указам №70 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага бягучага года, на базе прадпрыемства створана аграпрамысловае аб’яднанне.

Ёсць станоўчая дынаміка

У яго склад увайшлі ААТ «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Янавіца-агра», «Сцяг Перамогі-агра» і СП «Дунілавічы-агра». Узначаліў аб’яднанне Канстанцін Гайлеўскі. Задача малочнага завода — падтрымаць слабыя гаспадаркі і расшырыць сваю сыравінную базу. З першых дзён прадпрыемства стала ўкладваць інвестыцыі ў развіццё падапечных сельгасвытворцаў. Вялікі аб’ём работ у іх падчас пасяўной, корманарыхтоўкі, жніва выканалі механізатары завода. Генадзій Унтан падрыхтаваў да сяўбы 4 233 гектары глебы, Іван Пучынскі — 3 136. Алег Казакевіч на «Ягуары-850» нарыхтаваў 13 012 тон зялёнай масы для закладкі сенажу і сіласу, Валянцін Мамзелеў перавёз 8 736 тон кармоў. Камбайнеры Васілій Чабуранаў і Андрэй Сакалоў намалацілі адпаведна 2 657 і 2 576 тон збожжа. Гэта самыя высокія паказчыкі ў раёне. На ўздыме зябліва вызначаюцца Анатолій Пронька (1 136 га), Валерый Пупкевіч (1 109 га).

Машыніст вакуумна-ўпаковачнай машыны Уладзімір Трава

З фінансавай дапамогай Пастаўскага малочнага завода пра­ведзена рэканструкцыя многіх ферм. Радуе, што ў далучаных гас­падарках назіраецца станоўчая дынаміка: ні адна з іх не мае запазычанасці па выплаце заработнай платы, падатках, плаце электраэнергіі, адлічэннях у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Попыт перавышае прапанову

Ладзяцца справы і ў флагмана аграаб’яднання. Натуральная малочная прадукцыя гандлёвай маркі «Паставы-гарадок» пастаўляецца не толькі ў гандлёвыя кропкі Пастаўшчыны, Віцебскай вобласці, рэспублікі, але і за яе межы. Асартымент шырокі — больш за 40 відаў. За 10 месяцаў рэалізавана 16 тысяч тон прадукцыі. Асноўны прадукт, на які існуе асаблівы попыт, — сыр. Яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме вытворчасці завода складае 73,2%.


Тут вырабляюць 17 відаў сыроў, за суткі – 20 тон. Усяго з пачатку года рэалізавана 6,6 тысячы тон.


 

80% адгружана на экспарт: у Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Узбекістан. Прычым сыр для спажыўцоў гэтых краін выпускаецца з улікам уласцівых ім смакавых якасцей. Для ўзбекаў, напрыклад, асвоілі выраб сыроў Cheddar Red і Cheddar White насычаных колераў.

Попыт на сыры перавышае прапанову. Заявак на іх пастаўку набрана да канца года. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца «Пармезан Гранд», «Беларускае золата», «Галандскі прэміум». Сёлета на народным конкурсе-дэгустацыі «Чэмпіён смаку-2020» дыпломам першай ступені адзначаны сыры «Маасдам дэЛюкс» і Cheddar Red, а таксама масла салодкасметанковае тлустасцю 82,5%. Сыр Cheddar Red прызнаны адным з найсмачнейшых і падчас прэзентацыі на беларуска-ўзбекскім аграрным форуме, які праходзіў у Ташкенце.

Кантралёр харчовай прадукцыі Вольга Лосік, сырароб-майстар Святлана Цімашэнка, сырасолы Алег Рабека і Аляксандр Хромчанка, апаратчык пастэрызацыі Яраслаў Гдуля

Дыплома другой ступені «Чэмпіёна смаку» ўдастоены кефір тлустасцю 3,2% і смятана тлустасцю 20%. Пастаўскі малочны завод — адзіны ў краіне вытворца вяршкоў 32-працэнтнай тлустасці. Іх, а таксама 20-працэнтных кожны месяц рэалізуецца амаль 20 тон. За 10 месяцаў рэалізавана 800 тон масла. Навінка — масла «Сялянскае» несалёнае тлустасцю 72,5% — хутка знайшла сваіх пастаянных пакупнікоў.

Жыццё ставіць перад Пас­таў­скім малочным заводам новыя задачы, вызначае перспектывы далейшага развіцця. Таму тут пастаянна ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі, інвестыцыйныя праекты. Цяпер вядзецца ўстаноўка калон для вытворчасці насыпных сыроў. Вясной яны павінны паступіць у продаж пад новай гандлёвай маркай. А прыярытэты прадпрыемства нязменныя — забяспечваць пакупнікоў смачнай натуральнай і якаснай прадукцыяй.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:

С детства любил животных, поэтому после 8 классов поступил в сельхозтехникум — вспоминает главный зоотехник ОАО «Новосёлки-Лучай» Иван Марьянович Кисель
Директор ОАО «Хотилы-агро» Вячеслав Криштафович удостоен Ордена Почёта
Признаны победителями соревнования

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.