Ужо некалькі тыдняў, як у мікрараёне вуліцы Юбілейнай у Паставах, на адной з сажалак, пасяліліся два птушыныя сямействы: пяцёра лебедзяў (двое дарослых і трое маладых) і больш за дзясятак качак.
Птушкі мірна суіснуюць між сабой: разам ловяць рыбу і адпачываюць на воднай роўнядзі. А пры з’яўленні каля вадаёма людзей адразу накіроўваюцца да іх. Праўда, выходзяць на бераг толькі лебедзі, качкі не рашаюцца пакідаць свае ўладанні. Белакрылыя прыгажуны падыходзяць да чалавека зусім блізка — літаральна на адлегласць выцягнутай рукі. Пры гэтым заяўляюць свае правы на тэрыторыю і ўстанаўліваюць граніцы дазволенага: пры іх парушэнні пачынаюць грозна шыпець.
Па вечарах каля сажалкі збіраецца шмат дарослых і дзяцей, каб палюбавацца на птушак і сфатаграфавацца з імі. Некаторыя прыносяць хлеб і падкормліваюць лебедзяў і качак. Першыя настолькі асмялелі, што бяруць яго нават з рук. Але арнітолагі не рэкамендуюць карміць крылатых хлебам. Ад такога корму ў іх можа забіцца мякішам кішэчнік, што прывядзе да цяжкай і пакутлівай смерці. Акрамя таго, маючы «бясплатную сталоўку», дзікія птушкі лянуюцца адлятаць на зімоўку.

Ужо некалькі тыдняў, як у мікрараёне вуліцы Юбілейнай у Паставах, на адной з сажалак, пасяліліся два птушыныя сямействы: пяцёра лебедзяў (двое дарослых і трое маладых) і больш за дзясятак качак. Птушкі мірна суіснуюць між сабой: разам ловяць рыбу і адпачываюць на воднай роўнядзі. А пры з’яўленні каля вадаёма людзей адразу накіроўваюцца да іх. Праўда, выходзяць на бераг толькі лебедзі, качкі не рашаюцца пакідаць свае ўладанні. Белакрылыя прыгажуны падыходзяць да чалавека зусім блізка — літаральна на адлегласць выцягнутай рукі. Пры гэтым заяўляюць свае правы на тэрыторыю і ўстанаўліваюць граніцы дазволенага: пры іх парушэнні пачынаюць грозна шыпець.
Па вечарах каля сажалкі збіраецца шмат дарослых і дзяцей, каб палюбавацца на птушак і сфатаграфавацца з імі. Некаторыя прыносяць хлеб і падкормліваюць лебедзяў і качак. Першыя настолькі асмялелі, што бяруць яго нават з рук. Але арнітолагі не рэкамендуюць карміць крылатых хлебам. Ад такога корму ў іх можа забіцца мякішам кішэчнік, што прывядзе да цяжкай і пакутлівай смерці. Акрамя таго, маючы «бясплатную сталоўку», дзікія птушкі лянуюцца адлятаць на зімоўку.
Алена Шапавалава. Фота аўтара
Читайте также:
Специалисты не смогли определить ни породу, ни возраст дерева-великана в д. Рынкяны
Сумах оленерогий — необычное дерево для вашего сада
Буслик ищет новый дом