На спортивно-туристическом комплексе «Озерки» появится новая экологическая дорожка вдоль озера Белое

Важное Общество Экология

У наступным годзе на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» з’явіцца новая экалагічная сцежка ўздоўж возера Белае. Нядаўна пачаліся работы па яе арганізацыі: устаноўлены першы інфармацыйны стэнд, завезены дошкі для насцілу. Разнесці іх па маршруце будучай сцежкі дапамаглі 10 навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Такім чынам падлеткі далучыліся да акцыі «#ЗаДело!», якую сумесна арганізавалі райкам БРСМ і інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

— Хлопцы раней мелі невялікія праблемы з законам, — расказваў участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Юргялевіч. — Цяпер яны выпраўляюцца і пацвярджаюць гэта не толькі словам, але і справай. Акцыя «#ЗаДело!» — выдатная магчымасць правесці з падлеткамі індывідуальную прафілактычную работу. Яна заўжды мае плён.

Ідзе будаўніцтва экалагічнай сцежкі

Экалагічная сцежка ў «Азёр­­ках» будзе пракладзена, дзякуючы праекту «Развіццё экалагічнага турызму і фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва Пастаўскага раёна і Віцебскай вобласці». Яго з пачатку года рэалізуе грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» сумесна з аддзелам спорту і турызму райвыканкама і лясгасам.

— Згодна з праектам, экалагічныя сцежкі з’явяцца каля азёр Белае і Задзеўскае, — гаварыў галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму райвыканкама Яўгеній Скрыдлеўскі. — Сцежка ў «Азёрках» будзе працягласцю 1 кіламетр. На ёй размесцім інфармацыйныя стэнды са звесткамі пра возера Белае і навакольную прыроду. Для зручнасці будучых наведвальнікаў цяпер пачынаем рабіць драўляны насціл. Без яго хадзіць тут цяжка: побач нізіннае балота, і блізка каля возера заўжды стаіць вада.

Акцыя на свежым паветры — адзін з нямногіх магчымых варыянтаў маладзёжнага мерапрыемства ва ўмовах пандэміі. Іншыя запланаваныя на восень сустрэчы адменены або перанесены. Усю работу са школьнікамі і навучэнцамі райкам БРСМ цяпер арганізуе праз інтэрнэт. У сацыяльных сетках ладзяцца конкурсы, флэшмобы. Далучацца да іх могуць усе прадстаўнікі БРСМ.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:

За полтора года семья Гончаровых превратила заброшенную школу в Ширках в уютную усадьбу для проведения мероприятий
Семейная экоферма «Подоляндия» — место, где отдыхают душой
Неравнодушные ко всему. Активные старейшины Юньковского сельсовета — главные помощники председателя

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.