Вероника Козловская удостоена наивысшего знака отличия БРСМ — золотого значка

Важное Местная власть

Плён, увянчаны золатам

З верасня бягучага года Вераніка Казлоўская ўзначальвае трэцюю гарадскую школу. Да гэтага 6 гадоў яна прысвяціла рабоце ў райкаме БРСМ. І ўвесь час была сапраўдным маладзёжным лідарам раёна, які ўласным прыкладам вучыў моладзь міласэрнасці, патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові да спорту. Карацей, бачыш актыўную і крэатыўную моладзь — шукай побач Вераніку. Менавіта такой яна мне запомнілася за гады сумеснай работы, калі на старонках газеты я асвятляла дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Вераніка Казлоўская з залатым значком і Ганаровай граматай ЦК ГА «БРСМ»

І не мне адной. Яе плённую працу і асабісты ўклад у рэалізацыю мала­дзёжнай палітыкі неаднойчы адзначала і кіраўніцтва Веранікі. А сёлета і ўвогуле ўдастоіла яе найвышэйшага знака выдатнасці аб’яднання — залатога значка. Ён уручаецца разам з Ганаровай граматай Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ». Атрымаць іх Вераніка Казлоўская павінна была яшчэ ў верасні — у Дзень нараджэння БРСМ, але не змагла зрабіць гэта з-за занятасці на працы. Узнагарода знайшла сваю гераіню на мінулым тыдні, калі тая была на курсах у Віцебску. Былую паплечніцу ва ўрачыстай абстаноўцы абкам арганізацыі віншаваў поўным складам.

— Мне вельмі прыемна, што мая работа ацэнена так высока, — гаварыла, выціраючы слёзы, Вераніка Казлоўская. — Сумую па тых шчаслівых імгненнях. Я сапраўды палала сваёй працай: кожны дзень спяшалася на яе, укладвала ў яе душу, не лічылася з выхаднымі. Шукала новыя і крэатыўныя формы ўзаемадзеяння з моладдзю, імкнулася фарміраваць асобу кожнага падлетка, сябраваць з усімі. А ўзамен атрымлівала неверагодную энергію і пазітыў, уключалася ў шалёны рытм жыцця.

Цяпер гэту энергію Вераніка Казлоўская атрымлівае ад вучняў школы. Не сумняваецца, што новыя лідары райкама БРСМ здолеюць утрымаць высока ўзнятую планку.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:

Чымбург Станіслаў Уладзіміравіч – намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях
Кісялёў Юрый Мікалаевіч – выконваючы абавязкі старшыні Юнькаўскага сельскага Савета
Об итогах работы с обращениями граждан за 9 месяцев текущего года



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.