7 ноября — День Октябрьской революции

Общество

Прыгажэе Пастаў панарама

У нашай краіне існуе традыцыя прымяркоўваць адкрыццё сацыяльна значных аб’ектаў да 7 лістапада. Яна бярэ вытокі яшчэ з часоў СССР. Толькі ў сталіцы Беларусі да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі запрацуюць каля 15 новых альбо адкрытых пасля капітальнага рамонту аб’ектаў. Што да нашага горада, то к канцу года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новы сучасны дзіцячы садок з басейнам у 6-м гарадку. Адкрыцця гэтай установы дашкольнай адукацыі вельмі чакаюць жыхары ўсяго мікрараёна, а жыльцы новай забудовы — тым больш, бо 80% насельнікаў нядаўна пабудаваных шматпавярховак складаюць мнагадзетныя сем’і.

DCIM101MEDIADJI_0064.JPG

Канцэпцыя новай забудовы 6-га гарадка пачала распрацоўвацца ў 2008 годзе, зараз яе рэалізацыя  выйшла на фінішную прамую. Ужо ўзведзены 40-кватэрны і тры 60-кватэрныя дамы. У верасні пачалося будаўніцтва шматпавярхоўкі на 60 кватэр, на чарзе — яшчэ адна. Таксама ў гэтым маляўнічым месцы павінны з’явіцца 30 катэ­джаў індывідуальнай забудовы. Ёсць уся неабходная інфраструктура. Поўным ходам вядзецца добраўпарадкаванне і азеляненне.

Вераніка Філановіч



Заўтра –  Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Больш за стагоддзе мінула, як адбылася  гістарычная падзея, але да гэтага часу яна застаецца прадметам спрэчак і дыскусій у грамадстве. Ацэнкі гучаць розныя. Пры ўсёй іх супярэчлівасці нельга адмаўляць галоўнага: рэвалюцыя аказала каласальны ўплыў на ход гісторыі,  стала паваротным момантам у фарміраванні беларускай дзяржаўнасці.  На жаль,  было зроблена і шмат памылак.  Таму сёння, калі ў краіне такая складаная палітычная абстаноўка, вельмі важна ўзгадаць урокі рэвалюцыі, зверыцца з  ідэаламі, захаваць усё створанае на беларускай зямлі і прымножыць дасягненні.

Паважаныя пастаўчане!  Чырвоная дата ў  календары — гэта нагода сказаць вам дзякуй за старанную працу і актыўную грамадзянскую пазіцыю, пажадаць моцнага здароўя, поспехаў, веры і аптымізму.  І выказаць надзею, што ўсё ў нашым жыцці будзе добра.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.