1 декабря у военнослужащих 1-го радиотехнического центра начался новый учебный год

Приграничье

Год складаны, але прадукцыйны

1 снежня ў ваеннаслужачых беларускай арміі пачаўся новы навучальны год. Вайскоўцы першага радыётэхнічнага цэнтра распачынаюць яго з надзеяй, што ён стане такім жа рэзультатыўным, як і мінулы.

Па выніках папярэдняга года воінская часць у Паставах заняла першае месца сярод падраздзяленняў 49-й радыётэхнічнай брыгады па двух паказчыках: прызнана найлепшым цэнтрам і найлепшым воінскім фарміраваннем па выкананні задач баявога дзяжурства.

Апроч гэтага, сёлета падраздзяленне падверглася комплекснай праверцы з боку Міністэрства абароны Беларусі, якую ведамства выбарачна праводзіць раз у 5 гадоў. Цэнтр атрымаў агульную адзнаку «выдатна», што з’яўляецца высокім паказчыкам.

У класе дзяжурнага баявога разліку заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы з салдатамі тэрміновай службы і новым папаўненнем кантрактнікаў праводзіць Сяргей Цеплякоў

— Папярэдні навучальны год для нас быў вельмі насычаным, — падводзіць яго вынікі намеснік камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце Сяргей Цеплякоў. — Асабовы склад актыўна ўдзельнічаў у тактычных і сумесных вучэннях, рабіў палявыя выхады, выязджаў у вызначаныя раёны для нарошчвання радыуса радыёлакацыйнага поля. Апошняе дазваляе запеленгаваць лёгкаматорную авіяцыю, якая лётае ледзь не над галавой — на вышыні 20-50 метраў. Усе мерапрыемствы паказалі здольнасць цэнтра аператыўна і якасна выконваць ускладзеныя на яго задачы па забеспячэнні бяспекі нашай краіны.

Год быў не толькі багатым на падзеі, але і складаным: цяжкасцей падкінуў каранавірус. Аднак і ў такіх няпростых умовах, сцвярджае суразмоўца, не знізілася інтэнсіўнасць аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ваеннаслужачых, хоць і даводзілася спешна мяняць формы і спосабы яе правядзення. Як і заўсёды, вырашаліся пытанні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, навучання асабовага складу ваеннай справе. А найпершая ўвага надавалася нясенню баявога дзяжурства: выяўлялі, суправа­джалі і кантралявалі лятальныя апараты ў паветранай прасторы. Адметнасцю яго нясення стала значнае павелічэнне палётаў лёгкаматорнай авіяцыі каля нашай Дзяржграніцы. З асноўнай задачай ваеннаслужачыя цэнтра справіліся выдатна — не прапусцілі ніводнай цэлі.

Бягучы навучальны год аб’яўлены ў арміі годам баявой гатоўнасці. Ён будзе яшчэ больш насычаным вучэннямі, чым папярэдні. Ключавым жа мерапрыемствам стануць сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных Сіл Беларусі і Расіі «Захад-2021», якія пройдуць на пяці асноўных палігонах нашай краіны.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Не прожигай свою жизнь!
Корреспондент «ПК» присоединилась к очередному рейду пожарников по строительным площадкам райцентра
Один из видов лёгкой наживы для злоумышленников — кражи из дачных домовладений



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.