18 декабря БЖД напомнила поставчанам о безопасном поведении на железной дороге

Безопасность

Прадухіліць няправільны крок

18 снежня пасажыраў цягніка «Полацк—Паставы» сустракалі не толькі блізкія. На пероне пастаўскага вакзала таксама знаходзіліся начальнік станцыі Міхаіл Русак і некалькі яе работнікаў, супрацоўнікі АУС райвыканкама, другі сакратар райкама БРСМ Вольга Мяшко, удзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку з ліку навучэнцаў ваенна-патрыятычнага класа СШ №4. Усе яны раздавалі пасажырам памяткі з інфармацыяй, як паводзіць сябе на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Такім чынам у раёне была праведзена акцыя «Стоп — няправільны крок».

Яна праходзіць па ўсёй краіне штогод. Арганізатарамі выступаюць Беларуская чыгунка, галіновы камітэт ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі нязменная — праз інфармацыйную работу зменшыць колькасць выпадкаў траўматызму на чыгунцы, у тым ліку сярод непаўналетніх.

— Правілы паводзін пасажырам штодня нагадваюць па гучнагаварыцелі, — расказваў начальнік станцыі Паставы Міхаіл Русак. — Аднак сумная статыстыка сведчыць пра тое, што рэкамендацый прытрымліваюцца не ўсе. Толькі сёлета на чыгунцы траўмы атрымалі 97 чалавек (летась — 109, пазалетась — 117). На Пастаўшчыне апошні няшчасны выпадак здарыўся ў кастрычніку мінулага года. Тады на перагоне Варапаева—Паставы на рэйках знаходзіўся чалавек у стане алкагольнага ап’янення. Ён атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыю.

Міхаіл Русак таксама адзначыў, што асноўнай прычынай траўм, у тым ліку смяротных, з’яўляецца не толькі знаходжанне «пад градусам» у зоне павышанай бяспекі. Да бяды могуць прывесці размовы па мабільным тэлефоне, праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння пуцей, фатаграфаванне на аб’ектах. Таму на чыгунцы трэба заўжды быць максімальна пільнымі і памятаць, што яна памылак не даруе.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Какое наказание предусмотрено за незаконно срубленную ёлку?
В Беларуси введен запрет на оптовую и розничную торговлю пиротехническими изделиями
В УП ЖКХ прошел Единый день информирования населения



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.