25 декабря католики Поставщины празднуют Рождество Христово

Главное Духовность

Святло Бэтлеемскай зоркі

Сям’я Піліпёнак з пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага да Божага Нараджэння рыхтуецца дасканала. Найперш духоўна. У мінулыя гады ўсе разам хадзілі на рараты ў 6.45. Летась якраз напярэдадні Каляд нарадзіўся Цімафей, і Анастасія займаецца ім. У Сяргея рабочы дзень пачынаецца ў 7 гадзін, таму сямігадовага Радаміра на ранішнюю Імшу прывозіць дзядуля. Хлопчык вучыцца ў 2 класе. У перыяд Адвэнту імкнецца рабіць добрыя ўчынкі і, як і іншыя дзеці, запісвае іх на сэрцайкі з паперы і складае ў спецыяльны кошык, змешчаны каля алтара. Кожныя рараты шляхам жэрабя выбіраецца картачка-сэрцайка дзіцяці, якое забірае ў сваю сям’ю фігурку Маці Божай. Для Радаміра такое шчасце выпала на першы дзень нараджэння браціка.

Штогод у парафіі ладзіцца конкурс батлеек. Удзельнічаюць у ім і Піліпёнкі.  Батлейку на ўзор той, дзе нарадзіўся маленькі Езус, ствараюць усёй сям’ёй. Сёлета для гэтага выкарыстоўвалі чарот, сена, коркі ад пластыкавых бутэлек, вату. Упрыгожылі гірляндай, прымацавалі Бэтлеемскую зорку. Найбольшы ўклад, вядома, таты. Шмат фантазіі праявіла мама, дапамагала цёця. Актыўнымі былі і дзеткі.

Анна Анішкевіч
Фота з архіва сям’і Піліпёнак



У гэты святы час з’яўлення Божага Сына мы спяшаемся да касцёлаў і каплічак, да маленькага Езуса, які прынёс нам новае жыццё, вярнуў страчаную годнасць дзяцей Божых. Бог дае нам у дар Свайго Адзінага Сына. Ён штогод робіць такі вялікі і бясцэнны падарунак.

Гэты год асаблівы для кожнага з нас: нашыя сэрцы напаўняюць трывога і боль з-за пакут вялікай колькасці людзей па ўсім свеце, якія церпяць ад пандэміі каранавіруса. Мы прыходзім да Нованароджанага Езуса таксама з болем у душы за нашу дарагую Радзіму і суайчыннікаў. Прыходзім, каб разам з Ім нанова нарадзіцца і перамагчы зло цёмнай ночы. Перамагчы дабром і быць вернымі праўдзе.

Дарагія браты і сёстры! Няхай гэтыя святочныя дні адновяць у нас любоў і надзею, бо толькі моцныя надзеяй людзі здольныя перажыць усе цяжкасці. Жадаю вам радасці, быць вольнымі ад помсты і нянавісці. Благаслаўлёных вам Каляд у коле сям’і, Божай ласкі, душэўнага спакою!

Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў


Паважаныя святары пастаўскага дэканату, манахіні і ўсе католікі Пастаўшчыны! Напярэдадні вялікай урачыстасці — Божага Нараджэння  — дасылаем вам сардэчныя віншаванні.

Каляды — гэта сямейнае свята. На жаль, сённяшняя эпідэміялагічная сітуацыя многім не дазволіць сабрацца разам за святочным сталом, атрымаць і ўручыць падарункі. Таму знайдзіце час на тэлефонны званок родным, сябрам, знаёмым, падбярыце шчырыя словы, каб яны сагрэлі іх у гэты дзень.

Жадаем кожнаму з вас гармоніі, радасці. Няхай святло Каляднай зоркі напоўніць вашы дамы і сэрцы, дапаможа быць чулымі адно да аднаго, а чарговае Божае Нараджэнне ўмацуе веру, натхніць на добрыя справы. Цаніце жыццё і ўсіх, хто побач з вамі. Моцнага вам здароўя, спакою, утульнасці ў сем’ях, поспехаў на працы, міру і згоды ў нашай Беларусі і свеце.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў


Уважаемые жители района! Сердечно поздравляю всех верующих с католическим Рождеством!

На протяжении тысячелетий этот праздник дарит людям неугасаемый свет веры, надежды и любви, обращает нас к вечным ценностям христианства. А в их основе — помощь нуждающимся, забота о семьях, ближних, нравственном здоровье общества, передача добрых традиций молодому поколению. Рождественские торжества приносят в нашу жизнь согласие, милосердие и взаимоуважение.

От всего сердца желаю всем здоровья, помощи Божией во всех делах, гармонии и любви.

Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь



Читайте также:
Крест на пересечении улиц 17 сентября и Заводской — место для молитвы и поклонения Богу
1 ноября в Поставах состоялся слет воспитанников воскресных школ Полоцкой епархии
Уже 20 лет несёт слово Божие протоиерей Георгий Лакотка в храме Воскресения Христова в Воропаево



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.