27 ноября в поставской СШ №3 прошел открытый диалог «Беларусь — это мы»

Образование

Працягваюць традыцыі студатрадаўскага руху

27 лістапада ў пастаўскай СШ №3 прайшоў адкрыты дыялог «Беларусь — гэта мы». У актавай зале сабраліся навучэнцы 8—11 класаў, у госці да якіх завітала першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Яна ўручыла дыпломы і сувеніры дзясяткам актывістаў сёлетняга студатрадаўскага руху.

Мерапрыемства пачалося з прагляду відэароліка, у якім была яскрава адлюстравана работа школьнікаў у студ­атрадах. Сёлета на летніх канікулах іх было арганізавана пяць. Два атрады агульнай колькасцю 20 чалавек працавалі ў ААТ «Паставымэбля»: падлеткі займаліся зборкай вырабаў з драўніны. Яшчэ тры мелі сельскагаспадарчы профіль — моладзь шчыравала падчас жніва ў ААТ «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай». Усяго летам былі працаўладкаваны 63 навучэнцы школ раёна і Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Тры з іх, дарэчы, знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Кацярына Малевіч уручае грамату і сувеніры 11-класніку Мікіту Мілту

— Захаванне і прымнажэнне найлепшых традыцый студатрадаў­скага руху — ­адзін з прыярытэтных кірункаў работы райкама БРСМ, — гаварыла Кацярына Малевіч. — Удзел у ім юнакоў і дзяўчат з’яўляецца важным сродкам працоўнага выхавання, цікавым і карысным працягам вучэбнага працэсу. Вялікі дзякуй усім, хто сёлета праявіў сябе, быў прыкладам для іншых. Спадзяюся, што вы здолееце перадаць сваю энергію і запал маладзейшым навучэнцам і яны праз некаторы час захочуць далучыцца да студатрадаўскага руху.

Маладзёжны лідар таксама адзначыла, што ўжо з пачатку новага года пачнецца работа па стварэнні атрадаў. Калі ў кагосьці з маладых людзей ёсць жаданне стаць іх удзельнікам, звяртайцеся ў райкам БРСМ, тэл. 2-39-71.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Татьяна и Виктор Чернявские уже 23 года борются со страшным диагнозом старшего сына Виталия
В зоне обслуживания страхового агента Елены Киёнок проживают 1142 человека
Работа здесь непростая, но интересная. Юрисконсульт УП «ЖКХ» Кристина Шилина



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.