8 механизаторов Поставского молочного завода признаны победителями районного соревнования

Важное Сельское хозяйство

Любая работа спорыцца

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці восем механізатараў Пастаўскага малочнага завода прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва. З большасцю з іх даво­дзілася не раз сустракацца непасрэдна ў полі. Прычым занятыя яны былі на розных відах работ і ў розных гаспадарках, якім прадпрыемства аказвае шэфскую дапамогу. Рада была сфатаграфаваць перадавікоў і на ўрачыстасці. Пра старанне Анатолія Пронькі ўпершыню пачула ад кіраўніка ААТ «Кураполле-агра», дзе механізатар ­удзельнічаў у корманарыхтоўцы. А найбольш вызначыўся на ўздыме зябліва — на трактары «К-744Р4» з Lemken Euro Titan узараў 1 136 гектараў і заняў першае месца. Крыху менш — 1 109 га — узараў Валерый Пупкевіч. У яго адпаведна другое месца.

Механізатары Пастаўскага малочнага завода Анатолій Пронька, Алег Казакевіч, Валерый Пупкевіч і Генадзій Унтан

4 233 гектары глебы падрыхтаваў да сяўбы яравых і азімых Генадзій Унтан. Гэта самы высокі вынік у раёне. Нягле­дзячы на малады ўзрост, у ліку перадавікоў і Алег Казакевіч, у якога найлепш ладзілася справа на нарыхтоўцы кармоў: на камбайне «Ягуар-850» ён нарыхтаваў 13 012 тон травяной масы для вытворчасці сенажу і сіласу. Наперад сябе прапусціў толькі самых вопытных — Юрыя Гваздова і Сяргея Саланінку з ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Сельскагаспадарчы год завершаны. Але механізатары не сядзяць без справы — рыхтуюць тэхніку да напружаных веснавых палявых работ і настройваюцца на высокія вынікі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
15 ноября — День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности
Районный каравай в этом году увесистый — намолочено почти 60 тысяч тонн зерна
Главное — любить то, чем занимаешься. Руководитель фермерского хозяйства «Золотая овца» Наталья Бейнер



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.