Бригада Поставского РЭСа — в тройке лидеров по ремонту и содержанию электросетей

Общество

Сярод найлепшых

Кожны дзень ставіць перад работнікамі Пастаўскага раёна электрасетак новыя задачы, часам няпланавыя. Энергетыкі добрасумленна выконваюць свае абавязкі, гатовы ў любы час сутак выехаць на ліквідацыю паломак. Звычайна яны здараюцца падчас розных стыхій. Работа спецыфічная, звязана з рызыкай для жыцця. Таму перад выездам на аб’ект майстар абавязкова праводзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі, вызначае аб’ём работ.

Інструктаж па тэхніцы бяспекі праводзіць майстар Андрэй Літынскі

— У калектыве працуюць прафесіяналы, — гаварыў начальнік РЭС Аляксандр Скрыцкі. — Усе імкнуцца, каб нашы спажыўцы былі бесперабойна забяспечаны электраэнергіяй і электрасеткі знаходзіліся ў спраўным тэхнічным стане. Наша асноўная задача — капітальны рамонт ліній электраперадачы. Штогод у лютым камісія Глыбоцкіх электрасетак (а ў іх складзе 6 раёнаў) выбарачна правярае аб’екты, на якіх ён вёўся. Выстаўляе балы і па іх суме вызначае найлепшых. Брыгадзе Андрэя Літынскага за 2019 год прысуджана другое месца.

Андрэй у раёне электрасетак з 1997 года. Спачатку закончыў пастаўскі ліцэй, затым — Мінскі энергетычны каледж. 13 гадоў таму назначылі майстрам. Самы вопытны ў брыгадзе — Аляксандр Ульянаў. Стараюцца і маладыя Дзяніс Плотнікаў, Аляксандр Зубко, якія спецыяльнасць электрыка атрымалі ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы. Яўгеній Вежан закончыў Вілейскі дзяржаўны каледж. Арцём Врублевіч сёлета завяршыў вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Кожны з іх вызначаецца адказнасцю.

Учора брыгада адправілася ў невялікую вёсачку Круткі, каб замяніць старыя драўляныя апоры на жалезабетонныя. Падаў снег, але энергетыкі прывычныя да работы ў любых умовах надвор’я.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Работники молочного завода встречают свой профессиональный праздник в новых реалиях
Продукция поставских хлебопеков стала призерами конкурса-смотра «Смаката-2020»
Работники ОАО «Поставымебель» собирают детскую мебель в новом детском саду в 6 городке



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.