Дед Бай приглашает на новогодние и рождественские праздники

Важное Общество

Сядзіба Бая гасцей чакае

З панядзелка ў чарговы раз адкрывае браму ў свет казкі, прыгод, чараўніцтва і выдатнага настрою гаспадар сядзібы ў Азёрках Дзед Бай. Гасцей мясцовы чараўнік чакае з 21 снежня бягучага года па 17 студзеня наступнага.

Наведвальнікаў сваіх уладанняў Бай сустрэне ў новым футры. Зімовы строй ён пашыў яшчэ на Масленіцу, але з-за неспрыяльнай эпідсітуацыі, якая склалася, выйсці ў свет у абноўцы пакуль не меў магчымасці. Здзіўляць гасцей фальклорны персанаж будзе не толькі абноўленым вобразам, але і новай забаўляльнай праграмай для школьнікаў і арганізаваных груп.

— Разам са сваімі сябрамі Дзедам Марозам і Спадарыняй Зімой Дзед Бай рыхтуецца да свята: упрыгожвае ялінку, наво­дзіць парадак у сядзібе, — расказвае канву прадстаўлення інструктар-метадыст па турызме аддзела спорту і турызму райвыканкама Алеся Гіль. — Да сустрэчы Новага года амаль усё гатова, але ў Бабы Ягі на яго святкаванне іншыя планы. Ну і наробіць жа яна пустак у чароўным лесе! Аднак героі забаўляльнай праграмы паспрабуюць уратаваць свята з дапамогай гасцей. Будзе шмат гульняў, танцаў і, вядома, салодкіх гасцінцаў ад Дзеда Мароза.

Адкрытыя прадстаўленні для пастаўчан адбудуцца 26 снежня і 8 студзеня. Іх пачатак у 15 гадзін. Кошт білета для дарослага складзе 5 рублёў 50 капеек, для дзіцяці — 3 рублі. Майце на ўвазе, што на тэрыторыі СТК «Азёркі» ўведзены абавязковы масачны рэжым, рэкамендавана прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыравання.

Сачыць за навінамі, якія адбываюцца ў сядзібе Дзеда Бая, можна на сайце аддзела спорту і турызму і на яго старонках у сацсетках. Калі жадаеце запісацца на прадстаўленне арганізаванай групай, тэлефануйце на нумар 2-01-93.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Участники клуба национальной кухни, игры и обряда «Традиция» показали, как готовить «Вясельнага парсючка»
Детская школа искусств им. А.Ромера отметила 40-летний юбилей
Народный ансамбль «Маладзіца» стал лауреатом I степени международного феситваля-конкурса



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.