Бонусы ад «Пастаўскага краю»
Вы любіце раённую газету? Спадзяёмся, што так. Бо дзе, як не ў «Пастаўскім краі», можна прачытаць пра тое, чым напоўнена жыццё раёна, даведацца навіны, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, дакрануцца да няпростых лёсаў, унікнуць у складаныя сітуацыі? А таксама павіншаваць з юбілеем ці проста з днём нараджэння, выказаць спачуванне, размясціць рэкламу.
Нягледзячы на тое, што выданне шырока прадстаўлена ў сацыяльных сетках, тысячы яго прыхільнікаў аддаюць перавагу традыцыйнай, надрукаванай, газеце. Хочацца верыць, што тыраж не будзе змяншацца, а наадварот, павялічыцца. Тым больш што на 2021 год запланаваны бонусы ад рэдакцыі.
Пры афармленні падпіскі на «Пастаўскі край» на квартал — у падарунак скідка 35% на адно віншаванне, якое пажадаеце размясціць у газеце ў тым жа квартале. Калі аформіце падпіску на паўгоддзе, скідка на адно віншаванне складзе 75%.
Пры падачы заяўкі на віншаванне трэба будзе прад’явіць квітанцыю на падпіску. Яе кошт на месяц — 6 рублёў 30 капеек.
Калі вы ўжо падпісаліся, не хвалюйцеся, паважаныя, вы таксама можаце скарыстацца бонусамі: да 31 снежня 2020 года падпішыцеся дадаткова яшчэ на 2 або на 5 месяцаў. Час на гэта ў вас ёсць. А калі будзеце прыносіць у рэдакцыю свае віншаванні, не забудзьце, калі ласка, узяць абедзве квітанцыі на падпіску.
Рэдакцыя ідзе насустрач і рэкламадаўцам. Пры падачы заяўкі на размяшчэнне рэкламы на ўвесь квартал у суботніх нумарах або ў нумарах за сераду ў адным з іх яна размяшчаецца бясплатна. У наступным годзе таксама будзе дзейнічаць скідка 10% ад кошту рэкламнага матэрыялу плошчай на цэлую газетную паласу.
Падпісвайцеся на газету, размяшчайце рэкламу, заставайцеся з намі!
Падрабязная інфармацыя па тэл. 2-33-05