«Каждый день меня ждут люди, и я спешу к ним». Почтальон и старейшина деревни Мария Ясинская

Общество

Заўсёды на сувязі

Калі спытала старшыню Навасёлкаўскага сельскага Савета Канстанціна Мядз­ведзева пра старэйшын вёсак, ён парэкамендаваў сустрэцца з Марыяй Ясінскай:

— Марыя Вітальеўна працуе паштальёнам. Абслугоўвае жыхароў аграгарадка. Добра ведае людзей і іх патрэбы, стараецца дапамагчы, паведамляе пра праблемы ў сельвыканкам, удзельнічае ў іх вырашэнні.

Я пазнаёмілася са старэйшынай у Навасёлкаўскім аддзяленні сувязі. Аднак грунтоўна пагутарыць не ўдалося: якраз быў дзень выплаты пенсій. Ра­зумеючы, колькі ў паштальёна работы, не стала замінаць. Размову перанеслі на вечар.

У сувязі Марыя Ясінская 23 гады. «Вельмі люблю сваю работу, — прызнавалася. — Кожны дзень мяне чакаюць людзі, і я спяшаюся да іх. Ім важна не толькі атрымаць карэспандэнцыю, але і пачуць навіну, падзяліцца сваёй радасцю або трывогай, параіцца».

Самае папулярнае ў вяскоўцаў выданне — «Пастаўскі край». Навасёлкаўцы выпісваюць 170 экзэмпляраў газеты. Агітаваць за раёнку не прыходзіцца, лю­дзі самі ахвотна яе выбіраюць. Выпісваюць і абласныя, рэспубліканскія газеты, але менш. Аднак сумка паштальёна ніколі не бывае лёгкай, бо Вітальеўна прыносіць яшчэ і прадукты: цукар, муку, алей і інш., а таксама прамысловыя тавары, якія рэалізуюцца праз сетку паштовай сувязі. Нягледзячы на тое, што канкурэнцыя вялікая (у Навасёлках працуюць 4 магазіны рознай формы ўласнасці і міні-рынак), Марыя Ясінская кожны месяц прадае тавараў на 2 тысячы рублёў і больш. Дастаткова багаты іх асартымент, на некаторыя цана крыху ніжэйшая, чым у магазінах. А галоўнае — чалавеку не трэба нікуды выходзіць, каб набыць неабходнае: усё, што ён закажа, прынясе дадому паш­тальён. Ды яшчэ і прапануе той ці іншы тавар.

— Такая паслуга вельмі запатрабаваная пажылымі людзьмі, — расказвала Марыя. — А цяпер, падчас пандэміі каранавіруса, — асабліва. Людзі, баючыся заразіцца і захварэць, зводзяць кантакты да мінімуму. Многія знаходзяцца ў стрэсе. Стараюся падбадзёрваць.

Аднак і сама нямала перажывае, бо не можа ўбачыцца з сынам Арцёмам і нявесткай Юляй, якія жывуць у Польшчы. Ні ёй, ні ім не выехаць на сустрэчу, паколькі з-за пандэміі граніцы закрытыя. Зносіны — толькі па скайпе ці вайберы. Але хіба яны заменяць жывыя? Другі сын, Андрэй, з сям’ёй блізка — у Паставах. Найвялікшая ра­дасць Вітальеўны — чатырохгадовая ўнучка Дарынка. Але і з імі ў гэты трывожны час кантакты абмежаваныя.

Зрэшты, жыццё працягваецца. Прыйдзе вясна, за ёй — лета. І тады Марыя ўвогуле не бу­дзе мець вольнага часу. 6 гадоў таму яна аўдавела. Засталася адна ў вялікім доме. Ля яго — такі ж вялікі агарод, два парнікі, кветнікі. Усё трэба дагледзець. Безумоўна, дапамагаюць сын з нявесткай, але і сама пастаянна ў працы.

Што да грамадскіх абавязкаў, то Вітальеўна не схільная перабольшваць свае заслугі: «Старэйшынай я ўсяго два гады, — гаварыла. — Перадаю ў сельвыканкам просьбы і прапановы вяскоўцаў, збірала грошы на правядзенне добраўпарадкавання, выконваю іншыя даручэнні».

Але галоўнае, бадай, у тым, што старэйшына нават па родзе сваёй непасрэднай работы заўсёды на сувязі з людзьмі і карыстаецца ў іх аўтарытэтам.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
В «Ветразе» открылась выставка работ поставского фотографа Риты Шилей «Особенные, как все»
На центральной площади в Поставах установили главную новогоднюю ёлку (видео)
Подразделения по гражданству и миграции отмечают 100-летний юбилей со дня образования



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.