Машинно-тракторный парк Поставского молочного завода пополнился 15 тракторами

Сельское хозяйство

Новая тэхніка – аграрыям Віцебшчыны

240 трактароў з Мінскага трактарнага завода ў нядзелю адправіліся ў сельгасарганізацыі Віцебскай вобласці, у тым ліку на Глыбоцкі малочнакансервавы, Полацкі малочны камбінаты, Верхнядзвінскі масласырзавод, Аршанскі мясакансервавы і Віцебскі мясакамбінат, Пастаўскі малочны завод.

Трактаразавадчане сумесна з кіраўніцтвам аблвыканкама вырашылі зрабіць перадачу тэхнікі ўрачыстай. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергіенка, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Адкрываючы ўрачыстасць, генеральны дырэктар МТЗ Віталій Воўк назваў адпраўку такой партыі тэхнікі грандыёзнай падзеяй і падзякаваў перапрацоўшчыкам Віцебшчыны за тое, што яны ствараюць цудоўную прадукцыю. Таксама адзначыў, што машынабудаўнікі робяць усё магчымае для павышэння якасці трактароў, камфорту механізатараў. Кіраўнік трактарнага завода ўручыў Ганаровую грамату старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву за шматгадовае супрацоўніцтва.

Новыя трактары ля малочнага завода

— На Віцебшчыне да гэтага часу была самая высокая зношанасць машынна-трактарнага парка, — гаварыў Мікалай Шарснёў. — А працаваць нам прыходзіцца ў больш складаных у параўнанні з іншымі рэгіёнамі кліматычных умовах. Таму, каб праводзіць палявыя работы хутчэй і якасней, неабходна было сур’ёзнае тэхнічнае перааснашчэнне галіны.  Усяго кантрактамі прадугледжана пастаўка 354 адзінак тэхнікі, у тым ліку 70 энерганасычаных трактароў, на агульную суму 42,8 мільёна рублёў. Дзякуючы новай тэхніцы зможам забяспе­чыць значны прырост прадукцыі раслінаводства.

Дэлегацыю Пастаўскага раёна на ўрачыстым атрыманні тэхнікі ўзначальваў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

— Пастаўскі малочны завод набыў 15 трактароў розных мадыфікацый, — расказваў Сяргей Васільевіч. — Механізатары завода, а таксама ААТ «Кураполле-агра» і «Камайскі-агра» забіралі іх у Смаргоні. Тэхніка будзе выкарыстоўвацца ў гаспадарках, якія ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання малочнага завода. 6 адзінак прыгналі з Мінска ў Хацілы, Навасёлкі, Ляхаўшчыну і Ярэва. Да канца года плануем атрымаць яшчэ 4 трактары. Яны пастаўляюцца аграрыям у рамках планавай мадэрнізацыі галіны. Большасць будуць прызначаны для маладых механізатараў, якія апрабуюць новую тэхніку ўжо падчас веснавых палявых работ.

140 кіламетраў за плячыма

У нядзелю пасля абеду на ўездзе ў райцэнтр і ўздоўж так званай 11-кіламетроўкі сабралася нямала пастаўчан. Многія прыехалі з дзецьмі: усе сустракалі новую тэхніку. Першай з боку Калееўцаў паказалася машына супрацоўнікаў аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі, якая суправаджала калону, за ёй — прыгожыя трактары. Частка іх паехала па прамой на Браслаў і Верхнядзвінск, 15 павярнулі ў бок малочнага завода. Даехаўшы да прадпрыемства, механізатары Артур Чапскас, Андрэй Сакалоў, Валерый Мамзелеў, Алег Казакевіч, Анатолій Пронька, Аляксандр Ханяўка, Валерый Пупкевіч, Андрэй Плюта, а таксама Валерый Адынец, Гена­дзій Кухальскі, Юрый Усовіч з ААТ «Кураполле-агра» і Эдуард Бразоўскі, Аляксей Яркоўскі, Генадзій Шушкевіч з ААТ «Камайскі-агра» прыпаркаваліся каля адміністрацыйнага будынка. Выйшлі з кабін, ажыўлена абмяркоўвалі пачуцці, якія перажылі за 140 кіламетраў дарогі.

— У нас былі 22 адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі, — расказваў вядучы інжынер-механік завода Мікалай Сварцэвіч. — Нагрузка на кожную немалая, бо аб’ём работ з вясны па восень выконваем вялікі. Наша тэхніка працуе на палях ААТ «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Янавіца-агра», «Сцяг Перамогі-агра», сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-­агра». 15 трактароў стануць добрай падмогай.

Механізатары ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Татарчук і Юрый Гваздоў, ААТ «Хацілы-­агра» Аляксандр Буча і Уладзімір Дзявятнік, ААТ «Ярэва-агра» Юрый Шэрко і СП «Ляхаўшчына-агра» Генадзій Татун у свае гаспадаркі прыгналі трактары з Мінска. Большасці з іх і даверылі новую тэхніку.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Районный каравай в этом году увесистый — намолочено почти 60 тысяч тонн зерна
Главное — любить то, чем занимаешься. Руководитель фермерского хозяйства «Золотая овца» Наталья Бейнер
8 механизаторов Поставского молочного завода признаны победителями районного соревнования



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.