Медики Поставщины благодарны всем, кто помогает в борьбе с COVID-19

Здравоохранение

Даўкамплектавацца дапамагаюць спонсары

Жыхары раёна не перастаюць дзякаваць медыкам, задзейнічаным у барацьбе з COVID-19. А яны ў сваю чаргу бязмежна ўдзячныя ўсім, хто матэрыяльна дапамагае ЦРБ справіцца з гэтай навалай.

Каб эфектыўна супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі, патрабуюцца значныя фінансавыя рэсурсы. Толькі за сакавік—кастрычнік на гэту мэту цэнтральнай раённай бальніцай зрасходавана амаль 835 тыс. бюджэтных сродкаў. У першую хвалю ўстанове актыўна дапамагалі фізічныя і юрыдычныя асобы. Яны аказалі спонсарскую дапамогу грашыма і таварамі на суму больш за 50 тыс. руб. Два ЭКГ-апараты па дагаворы бязвыплатнай перадачы бальніцы падарыла УП «Завод Проміс» (дырэктар — Андрэй Лічэўскі). У ЦРБ паступіла шмат гуманітарнай дапамогі і па лініі профільнага міністэрства.

— За непрацяглы прамежак часу паміж успышкамі пандэміі за бюджэтныя сродкі закуплены медныя трубы, — расказваў галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Чакавы. — Яны пракладзены ў аддзяленнях цэнтральнай райбальніцы, якія аказваюць стацыянарную дапамогу пацыентам з COVID-19. Работнікі гаспадарчай службы ўстанавілі дадатковыя кропкі падачы кіслароду. Іх колькасць у параўнанні з мінулым годам павялічылася ў 2,5 раза і зараз складае 40 адзінак. 29 з іх выкарыстоўваюцца для лячэння хворых на каранавірус. Супрацоўнікамі службы выкананы і іншыя работы, на якія не патрабуецца ліцэнзія. Гэта дазволіла значна скараціць расходы па іх правядзенні.

Старшая медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Людміла Стрылец паказвае, як на новым канцэнтратары рэгулюецца ўзровень падачы кіслароду

Там, дзе няма магчымасці зрабіць кіслародную разводку, устаноўлены канцэнтратары. Падчас другой хвалі інфекцыі грошы на набыццё такіх апаратаў для тэрапеўтычнага і неўралагічнага аддзяленняў выдзеліла ААТ «Хаціла-агра» (дырэктар — Вячаслаў Крыштафовіч), для інфекцыйнага — ААТ «Навасёлкі-Лучай» (Юрый Шымчык). Абодва сельгаспрадпрыемствы, як толькі даведаліся пра тое, што бальніцы неабходная спонсарская падтрымка, пералічылі сродкі імгненна — на разліковы рахунак медустановы яны былі залічаны менш чым праз гадзіну. Яшчэ ­адзін канцэнтратар з’явіўся ў «неўралогіі» дзякуючы ЗВУП «ОССОФТ СОЛЮШЕНЗ» (генеральны дырэктар — Аляксандр Шнеярсон).

За спонсарскую дапамогу, якую аказала ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр» (Анатолій Бабічаў) закуплены вырабы медыцынскага прызначэння для клініка-дыягнастычнай лабараторыі і стацыянара бальніцы. Дзякуючы ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» (Альфрэд Малец) для тэрапеўтычнага аддзялення набытыя блокі падачы медыцынскіх газаў. ААТ «Пастаўскі малочны завод» (Канстанцін Гайлеўскі) паклапаціўся пра пульсаксіметры для ўрачоў агульнай практыкі, фельчараў хуткай дапамогі і ФАПаў. А абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ветразь» (галоўны ўрач — Сяргей Петухоў) перадаў калегам устройства медыцынскіх газаў на 5 рэдуктараў і 10 стальных кіслародных балонаў.

— У другім паўгоддзі спонсарскую матэрыяльную дапамогу нам аказвалі толькі юрыдычныя асобы. Сума пералічэнняў склала амаль 20 тысяч, — працягваў Уладзімір Мікалаевіч. — Мы ўсім вельмі ўдзячныя за падтрымку падчас першай і другой хвалі. Сведчым пра гэта нашым спонсарам асабіста, пасылаем падзячныя лісты ў арганізацыі.

— Не адмовіла ні адна арганізацыя, у якія паслалі хадайніцтвы. А іх мы складаем па заяўках аддзяленняў, пазначаем суму неабходнай рэчы, — уключаецца ў размову галоўны бухгалтар ЦРБ Ала Герасімюк. — Праца­ваць па такой схеме зручна, бо ўжо на наступны дзень пасля залічэння грошай на рахунак бальніцы ў нас з’яўляецца патрэбны апарат ці вырабы медыцынскага прызначэння.

У гэтым годзе першапачаткова на набыццё лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння ЦРБ планавала зрасходаваць 1 144 100 рублёў, па факце гэта сума ўжо большая амаль на 300 тысяч.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Белгосстрах предлагает населению застраховаться от COVID-19
На переднем краю обороны работают врачи-терапевты поликлиники Поставской ЦРБ
15-минутные занятия с элементами йоги существенно улучшают настроение и самочувствие, а самое главное — повышают иммунитет



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.