На центральной площади в Поставах установили главную новогоднюю ёлку (видео)

Главное Общество

Новы год да нас імчыцца…

У аўторак, 15 снежня, на цэнтральнай плошчы горада ўстанавілі галоўны сімвал навагодніх свят — прыгажуню ёлку. Сёлета яе прывезлі з-пад вёскі Рыбчаны, што ў Курапольскім сельсавеце.

— Ёлка прыблізна 23 метры ў вышыню і важыць каля 2,7 тоны, — расказваў майстар па нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва УП ЖКГ Якаў Адамовіч. — Спілаваць, даставіць і ўстанавіць такі габарытны груз на плошчы не так проста. У працэсе задзейнічаны як мінімум дзесяць чалавек — работнікі УП ЖКГ, кранаўшчык, стропальшчык, вадзіцель… Не гаворачы пра тое, што міліцыі трэба прыпыніць рух аўтатранспарту на дарогах. Праўда, сёлета доўга везці дрэва не прыйшлося: яно расло прыблізна за 12 кіламетраў ад Пастаў. Хаця раней дастаўлялі і за 40-50 кіламетраў. Я, дарэчы, спілоўваю галоўную навагоднюю ёлку ўжо 21-ы год запар. І для мяне гэта своеасаблівая традыцыя.

Пераднавагодні настрой на плошчы стварае не толькі аздобленая лясная прыгажуня. Нядаўна там устанавілі арку з гірляндаў, неўзабаве з’явяцца фотазона і фігуры, што будуць свяціцца. Якія? Хутка ўбачыце самі.

Іна Сняжкова
Фота і відэа Наталлі Налей



Читайте также:
Какое наказание предусмотрено за незаконно срубленную ёлку?
Скоро, скоро Новый год… В Поставах началась подготовка к самому долгожданному празднику
Определены победители районных этапов республиканских конкурсов «Рождественская звезда» и «ТехноЁлка»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.