На диалоговой площадке депутаты обсудили вопросы местного самоуправления

Местная власть

Першае звяно ўлады

Так ахарактарызавалі свой статус дэпутаты, якія сабраліся на чарговую дыялогавую пляцоўку, прысвечаную пытанням мясцовага самакіравання.

Прысутных прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто і расказаў пра эканамічную сітуацыю, якая склалася на Пастаўшчыне. За 10 месяцаў раён спрацаваў з чыстым прыбыткам 21,1 мільёна рублёў, або 126% да аналагічнага перыяду мінулага года, і са станоўчай рэнтабельнасцю 8,3%. Назіраецца рост выручкі і прадукцыйнасці працы. На долю прамысловага комплексу раёна прыходзіцца 70% вытворчасці прадукцыі. Выпушчана яе на суму 152,6 млн руб. (113,8%).

Ёсць пэўныя поспехі і ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці: тэмп росту валавой прадукцыі за 10 месяцаў склаў 112,2% пры гадавым заданні 106%. З пачатку года ў раёне пабудавана 7,5 тысячы квадратных метраў жылля пры гадавым заданні 6,3 тысячы, рост — 119,9%. Найбольш значнымі аб’ектамі з’яўляюцца малочнатаварная ферма ў ААТ «Хацілы-агра», яслі-сад у мікрараёне 6 гарадка і рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ТАА «Санта Рытэйл» па будаўніцтве магазіна па вуліцы Зялёнай у райцэнтры. Інвестыцыі па раёне за гэты перыяд склалі 46 мільёнаў рублёў, тэмп росту — 133%.

Дэпутаты раённага Савета Юрый Кісялёў, Марына Нагановіч, Валянціна Ромель і Аляксандр Макаранка з дэпутатам абласнога Савета Юрыем Шымчыкам

Пётр Леанідавіч спыніўся на эпідэміялагічнай сітуацыі, закрануў пытанні стварэння новых рабочых месцаў і працаўладкавання беспрацоўных. Канстатаваў, што ў вырашэнні ўсіх гэтых пытанняў непасрэдны ўдзел прымаюць і дэпутаты.

Інтарэсы жыхароў раёна ў абласным Савеце дэпутатаў прадстаўляюць галоўны ўрач УАЗ «Пастаўская ЦРБ» Уладзімір Чакавы і дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык. У складзе раённага Савета працуюць 30 дэпутатаў, сельскіх — 118. Сярод іх кіраўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, педагогі, медыкі, работнікі культуры — людзі аўтарытэтныя і здольныя аператыўна вырашаць пастаўленыя перад імі задачы. Яны заўсёды ў курсе спраў сваіх выбаршчыкаў. Да іх не трэба загадзя запісвацца на прыём, а можна, нават сустрэўшы на вуліцы, пагаварыць пра набалелае. Менавіта да іх у першую чаргу ідуць грамадзяне са сваімі праблемамі. З кожным зваротам дэпутату трэба дасканала разабрацца і дапамагчы. Нярэдка прыходзіцца адкладваць асабістыя справы, а вырашаць грамадскія. Фінансавыя магчымасці сельвыканкамаў, на жаль, абмежаваныя. Для вырашэння многіх пытанняў дэпутатам, старшыням сельвыканкамаў прыходзіцца прасіць дапамогі ў кіраўнікоў мясцовых гаспадарак, іншых структур.

Падчас дыялогавай пляцоўкі народныя выбраннікі розных узроўняў гаварылі як пра сваю работу, так і пра ўзаемадзеянне са старэйшынамі, якія з’яўляюцца першымі інфарматарамі насельніцтва пра работу органаў улады, лепш за іншых ведаюць, хто з мясцовых жыхароў у чым мае патрэбу, нярэдка самі вырашаюць многія просьбы вяскоўцаў, больш складаныя пытанні даводзяць да старшынь сельскіх Саветаў.

На статусе дэпутата і мерах па павышэнні эфектыўнасці работы сельскіх Саветаў засяро­дзіў увагу выконваючы абавязкі старшыні Юнькаўскага сельскага Савета, дэпутат раённага Савета Юрый Кісялёў. Старшыня Лынтупскага сельскага Савета Аляксандр Макаранка падзяліўся сваім вопытам узаемадзеяння з органамі мясцовага тэрытарыяльнага самакіравання. Работу прэзідыума раённага Савета ахарактарызавала член прэзідыума, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Марына Нагановіч. Дырэктар БШ №5 Валянціна Ромель спынілася на пытаннях, з якімі да яе звяртаюцца выбаршчыкі. У прыватнасці, Валянціна Міхайлаўна выказала пажаданне жыхароў мікрараёна будаўнікоў перагледзець план забудовы горада і пачаць узводзіць шматпавярховыя дамы і ў іх раёне. Навасёламі сталі б маладыя сем’і з дзецьмі, якія прыйшлі б вучыцца ў мясцовую школу. А гэта дазволіла б захаваць навучальную ўстанову.

Завяршыўшы абмеркаванне вынесенай на дыялогавую пляцоўку тэмы, дэпутаты прапанавалі прадаўжаць работу, накіраваную на захаванне стабільнасці, міру і згоды ў грамадстве. Галоўным кірункам павінна заставацца аператыўнае вырашэнне актуальных праблем жыццядзейнасці насельніцтва з улікам меркавання розных сацыяльных груп. Добра было б стварыць бюджэтны фонд, сродкі з якога выкарыстоўваліся б на знос трухлявых дамоў, спілоўванне старых аварыйных дрэў, электраасвятленне вуліц і іншыя мэты, расшырыць паўнамоцтвы дэпутатаў, у тым ліку па распараджэнні фінансавымі рэсурсамі. Абавязкова трэба захаваць інстытут старэйшын.

— Большасць членаў дэпутацкага корпусу раёна — нераўнадушныя людзі, — запэўніў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. — Гэта вельмі важна для эфектыўнай работы механізму мясцовага кіравання. Дзякуй кожнаму за актыўную грама­дзянскую пазіцыю, імкненне аператыўна вырашаць пастаўленыя задачы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Объявлен смотр-конкурс по подготовке г.Поставы к новогодним праздникам
В райисполкоме обсудили вопросы реализации государственной молодежной политики на Поставщине
Жители Поставского района на диалоговых площадках предложили усилить информирование через СМИ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.