Натуральные продукты из Новоселок пользуются спросом в Лынтупах

Важное Общество

Гандаль у гарпасёлку прадстаўлены і дзяржаўнымі, і камерцыйнымі магазінамі. Тым не менш у мінулую сераду многія лынтупчане спяшаліся да новай гандлёвай крамы — ААТ «Навасёлкі-Лучай», каб набыць там свежае мяса і вырабы з яго.

— Лынтупы — мая радзіма, — гаварыў намеснік дырэктара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славамір Шапель. — Землякі пры сустрэчы нярэдка прасілі пахадайнічаць аб адкрыцці тут фірменнага магазіна сельгаспрадпрыемства. Кіраўніцтва гаспадаркі ўзяло ў арэнду ў райбыткамбіната некалькі кабінетаў. Зрабілі рамонт, завезлі абсталяванне, тавар — і вось адчыняем дзверы нашай сёмай гандлёвай кропкі.

Прадаўцы Міраслава Марцінкевіч і Аліна Віткевіч

Вітаючы прысутных, старшыня Лынтупскага сельскага Савета Аляксандр Макаранка падзякаваў дырэктару ААТ Юрыю Шымчыку, будаўнікам за новы аб’ект і рабочыя месцы. Яны створаны для прадаўцоў Міраславы Марцінкевіч і Аліны Віткевіч. Абедзве маюць вопыт работы ў гандлі.

— Мы, напэўна, больш за іншых рады адкрыццю гэтага магазіна, — гаварылі жанчыны. — Там, дзе працавалі раней, адбылося скарачэнне, і мы засталіся без работы. Цяпер ужо не нахлебніцы ў мужоў, зноў будзем самі зарабляць грошы. А таксама старацца хутка і ветліва абслугоўваць пакупнікоў, каб ім хацелася сюды заглядваць.

А прывабліваць людзей бу­дуць найперш высокая якасць натуральных мясных прадуктаў і прымальныя цэны, наяўнасць у магазіне спадарожных тавараў — хлебабулачных, малочных, кандытарскіх вырабаў, бакалеі, розных відаў рыбы і шмат чаго іншага. У дзень адкрыцця кожны выходзіў з гандлёвай кропкі з пакупкамі.

— У замарожаным выглядзе мяса ёсць практычна ў кожным прадуктовым магазіне, — гаварылі лынтупчане. — А ахалоджанае да нас раней прывозілі са свінагадоўчага комплексу ў Камаях па пятніцах. Трэба было чакаць машыну, збіралася чарга. Сюды ж можна прыйсці ў любы зручны час і купіць неабходнае. Навасёлкаўскую прадукцыю добра ведаем, бо, калі бываем у райцэнтры, стараемся заглянуць у гандлёвую палатку гаспадаркі на рынку «Гарызонт» ці ў магазіны, размешчаныя ў мікрараёнах пятага гарадка або будаўнікоў. Цяпер натуральныя прадукты ў крокавай даступнасці.

У магазіне традыцыйна арганізавалі дэгустацыю каўбас, салёнага сала. І калі спачатку нехта планаваў купіць іх паўкілаграма, то, калі падыходзіла чарга, браў па два-тры. Набывалі і іншыя тавары.

Анна Анішкевіч Фота аўтара



Читайте также:
На центральной площади в Поставах установили главную новогоднюю ёлку (видео)
Подразделения по гражданству и миграции отмечают 100-летний юбилей со дня образования
Каждый день меня ждут люди, и я спешу к ним. Почтальон и старейшина деревни Мария Ясинская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.