Выхоўваць патрыётаў
Прадаўжаюць сваю работу дыялогавыя пляцоўкі. Чарговая прайшла ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. На яе сабраліся намеснікі дырэктараў гарадскіх школ, прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама. Мадэратар мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская прапанавала абмеркаваць пытанні патрыятычнага выхавання навучэнцаў школ. Прысутных прывітаў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава. Пра работу з моладдзю, якая праводзіцца ў раёне, падрабязна расказала галоўны спецыяліст ідэалагічнага аддзела Наталля Субко.

На Пастаўшчыне пражывае больш за 7 тысяч чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. Яны прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзяцца ў раёне. Штогод на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі з раённага бюджэту выдзяляюцца грашовыя сродкі. Фінансаванне накіравана на правядзенне ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», раённы злёт юных ратаўнікоў, турзлёты, конкурс маладых сем’яў «Майстры вёскі», спартакіяду «Я ў армію пайшоў бы, хай мяне навучаць», калядныя сустрэчы маладых спецыялістаў, Дзень прызыўніка і іншыя.
Перад школай заўсёды стаяла задача не толькі навучання, але і выхавання дзяцей. Яно ў першую чаргу павінна быць накіравана на фарміраванне цвёрдай грамадзянскай пазіцыі падлеткаў і пачуцця патрыятызму. З гэтай мэтай ладзяцца шматлікія мерапрыемствы.
Пра патрыятычнае выхаванне навучэнцаў СШ №№3, 4 расказалі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце гэтых навучальных устаноў Таццяна Крук і Алена Сцяпанава. Усе сышліся на тым, што трэба больш увагі ўдзяляць павышэнню ролі сям’і і адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, вучыць іх павазе і міласэрнасці, глыбей вывучаць гісторыю роднага краю.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
В райисполкоме обсудили вопросы реализации государственной молодежной политики на Поставщине
Жители Поставского района на диалоговых площадках предложили усилить информирование через СМИ
На диалоговой площадке депутаты обсудили вопросы местного самоуправления