«ПК» подвел итоги 2020-го года и поздравляет поставчан с Новым годом (+видео)

Главное Общество

Прыхільнікаў усё больш

Як вам больш падабаецца чытаць навіны — з экрана тэлефона (камп’ютара) або трымаючы ў руках сапраўдную, папяровую, газету? Упэўнена, свае прыхільнікі ёсць у абодвух варыянтаў. Аднак факт застаецца фактам: навіны «ПК» у інтэрнэце чытаюць усё актыўней. Пра гэта красамоўна сведчаць выніковыя лічбы за 2020-ы год. Назавём некаторыя з іх.

1.700. Столькі новых падпісчыкаў з’явілася сёлета ў «ПК» у сацыяльных сетках. Найбольш папулярныя вэб-пляцоўкі газеты — група ў «Аднакласніках» (там лічба яе ўдзельнікаў набліжаецца да 5 300 чалавек) і профіль у Instagram (мае амаль 5-тысячную чытацкую аўдыторыю). 2 200 падпісчыкаў налічвае група раёнкі ў «ВКонтакте».

Дарэчы, за падзеямі на Пас­таў­шчыне сочаць не толькі яе жыхары. У інтэрнэце ў «ПК» нямала сяброў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці, Мінска і іншых буйных беларускіх гарадоў, а таксама з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, ЗША  і іншых краін.

24.000. Такую агульную колькасць праглядаў набрала самае папулярнае за год відэа «ПК» — 5-хвілінны ролік з канцэрта Дзмітрыя Калдуна ў нашым райцэнтры. У «топе» самых-самых таксама відэа пра пастаўскага майстра па дрэве Івана Андрушкевіча, зорны баль для пар 50+ у Навасёлках, новыя арт-аб’екты ў горадзе — аленя ў гарпарку і мядзведзя на плошчы Леніна. Павышаны інтарэс быў і да роліка да Дня пагранічніка.

Самую вялікую колькасць каментарыяў у сацсетках сабралі пасты пра прыватную міні-пякарню ў Варапаеве, даярку Аляксандру Юргілевіч, новую клумбу ля раённага Дома культуры. Актыўна абмяркоўваўся і артыкул «Нашы ў Нашуа» пра амерыканца Крэйга Морысана, які расказаў пра сваіх продкаў з Пастаўшчыны, а пасля, дзякуючы публікацыі, знайшоў у нашым раёне сваіх родзічаў. Шмат шчырых і кранальных каментарыяў пакінулі падпісчыкі пад сумнай навіной пра смерць ксяндза Анджэя Возьняка.

Спрэчкі пра тое, ці «з’есць» інтэрнэт друкаваныя СМІ, вядуцца даўно. Аднак практыка паказвае, што газеты і сацсеткі могуць паспяхова дапаўняць адно аднаго. Да гэтага «ПК» будзе імкнуцца і ў 2021 годзе.

Іна Сняжкова
Відэа Наталлі Налей



Читайте также:
В районный Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации пришел Новый год
Поставчанка Карина Солодкая, ставшая первым в Поставском районе ребенком 21-го века, празднует юбилей
Поставчанин Сергей Форманюк вручную шьет все изделия кожгалантереи



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.