Победителем интеллектуального квиза «PRO Беларусь» стала команда СШ №4

Общество

Праверылі веды пра Беларусь

У аўторак у раённым Доме культуры прайшоў інтэлектуальны квіз «PRO Беларусь». У ім удзельнічалі 4 каманды: ваеннаслужачыя 1-га РТЦ, прадстаўнікі Маладзёжнай палаты пры райсавеце дэпутатаў, школьнікі СШ №4 і навучэнцы каледжа. Ім трэба было адказаць на шэраг пытанняў па гісторыі, культуры, славутасцях і традыцыях Беларусі.

Арганізатарам квіза выступіў райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Яго першы сакратар Кацярына Малевіч і педагог-арганізатар Пастаўскай гімназіі Валерыя Таразевіч увайшлі ў склад журы, вяла мерапрыемства другі сакратар райкама Вольга Мяшко.

Пераможца квіза — каманда СШ №4

Гульня складалася з трох тураў па 10 пытанняў. Адказ на кожнае трэба было даць на працягу 30 секунд. У першым туры маладыя людзі прадэманстравалі веды па гісторыі і геаграфіі. Напрыклад, успаміналі, якое ў Беларусі самае глыбокае возера, на якой адной рацэ знаходзяцца гарады Пінск, Тураў і Мазыр. У другім, візуальным, «раўндзе» ўдзельнікі квіза па выяве на экране праектара адгадвалі славутасці ці гістарычных асоб (у цэнтры ўвагі ў ліку іншых аказаліся У. Караткевіч, Ф. Скарына, У. Дубоўка, палац Тызенгаўзаў і нават помнік барону Мюнхаўзену ў Глыбокім). Трэці тур быў музычным: праслухаўшы фрагмент кампазіцыі, каманды агучвалі яе назву і выканаўцаў. Гучалі і легендарныя «Песняры», і сучасны спявак Ціма Беларускіх, і пераможца «Еўрабачання-2009» Аляксандр Рыбак.

Найлепш з пытаннямі справі­ліся вучні СШ №4. Яны занялі першае месца, апярэдзіўшы найбліжэйшых сапернікаў усяго на 1 бал. Пераможцы атрымалі ў падарунак карысныя сувеніры, усе каманды-ўдзельніцы — салодкія пачастункі.

— Шчыра кажучы, я ўражаная ўзроўнем падрыхтоўкі каманд, — гаварыла пасля завяршэння квіза другі сакратар райкама БРСМ Вольга Мяшко. — Многія пытанні былі няпростымі, аднак каманды іх «бралі» без праблем. Адчувалася, што ўдзельнікам спадабаўся фармат гульні. Поспех «Мазгабойні» і іншых папулярных у Беларусі інтэлектуальных гульняў паказвае, што школьнікам і працоўнай моладзі сёння цікава збірацца на такіх пляцоўках. Гэта і адпачынак, і магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі, і новыя веды. Таму аналагічныя мерапрыемствы (толькі на іншую тэматыку) плануем праводзіць і надалей.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
И почта, и мини-маркет работают в обновленном помещении отделения почтовой связи в Воропаево
Особенная забота. Первые подарки получили участники акции «Наши дети» из г. Поставы
Спешите делать добро! Акция «Наши дети» в СШ № 3 г.Поставы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.