Поставчане приняли участие в 10-м республиканском конкурсе «100 идей для Беларуси»

Общество

Ідэі для Беларусі ад пастаўчан

Напрыканцы верасня ў краіне стартаваў юбілейны, дзясяты, рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў «100 ідэй для Беларусі». Як і ў мінулыя гады, у ім удзельнічаюць і пастаўчане.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На працягу 10 гадоў яго мэты не мяняюцца — актывізаваць інавацыйнае мысленне моладзі, дапамагчы ёй рэалізаваць уласныя ўнікальныя праекты, далучыць маладых лю­дзей да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач.

Удзельнікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі» з гімназіі

Адборачны этап конкурсу праводзіўся ў кастрычніку—лістапа­дзе. Вынікі падвялі тыдзень назад.

— Сёлета паступіла сем праектаў з дзяржаўнага каледжа і гімназіі, гарадскіх школ №2, №4, Лынтупскай і Навасёлкаўскай СШ, — расказвала першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. — Найлепшых мне дапамагла выбраць дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Леакадзія Пушкар. Мы ў анлайн-фармаце перагледзелі прэзентацыі і вызначылі 4 работы-пераможцы, якія будуць прадстаўляць раён на вобласці.

У намінацыі «Грамадства, эканоміка і сацыяльная галіна» адзначаны праекты «Hand made цацка» (аўтары — навучэнцы 10 і 11 класаў гімназіі) і «Ацэнка пражывання ў розных мікрараёнах горада Паставы» (распрацаваў 11-класнік СШ №4 Мікіта Пурлан). Работа «Захавальнік цяпла», якую прэзентаваў вучань 8 класа СШ №2 Андрэй Собаль, стала найлепшай у намінацыі «Энергетыка і энергаэфектыўнасць». На вобласць адправіцца і праект Дар’і Болт з Навасёлкаўскай СШ, у якім расказваецца, як можна змен­шыць колькасць смецця і бытавых адходаў у сельскай мясцовасці. Работа будзе спаборнічаць у намінацыі «Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў».

Абласны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў снежні. Пажадаем нашым удзельнікам поспехаў!

Іна Сняжкова



Читайте также:
С 20 ноября в Беларуси вступили в силу новые правила оказания услуг почтовой связи общего пользования
Дорожные рабочие завершают работу по благоустройству территории возле новостроек 6-го городка
Выгодный тариф. Как перейти на электроотопление?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.