Поставчанин Борис Дмитриевич Семашко выпустил автобиографическую книгу «Жизнь вопреки»

Культура

Жизнь вопреки — так назваў сваю аўтабіяграфічную кнігу пастаўчанін Барыс Дзмітрыевіч Сямашка.

Яна выдадзена ў Пастаўскай друкарні зусім невялікім тыражом і прызначаецца найперш для прадстаўнікоў роду аўтара. Але не менш цікавая і для старонняга чытача. У кнізе прасочваецца лёс не аднаго чалавека, а некалькіх сем’яў, а праз іх — і лёс краіны.

Барыс нарадзіўся 15 верасня 1931 года на хутары ля вёскі Дубніцы Аршанскага раёна. У сям’і былі тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі. Але найменшая памерла, не пражыўшы і года. Баць­кі цяжка працавалі ў калгасе. Дзеці, падрастаючы, дапамагалі ім. У 1940 годзе пасля замірэння з фінамі ўрад СССР прыняў рашэнне аб засяленні адабраных у Фінляндыі земляў. У лік перасяленцаў уключылі і сям’ю калгаснага брыгадзіра Дзмітрыя Сямашкі. І гэта пакінула фатальны след у яе жыцці.

«Наш эшелон двигался медленно. На больших станциях делались часовые остановки. Люди кормили лошадей и другой скот, готовили пищу себе. Всё — на кострах, — читаю в книге. — Для нас, детей, переселение было романтикой дальних дорог. Мы не замечали в своей таинственной восторженности тревоги родителей. Они же осознавали, что такое переселение ничего хорошего не принесёт им. А в воздухе уже витал запах войны… И вот грянуло! 22 июня 1941 года деревня загудела словно пчелиный улей. Подразделения пограничников подгоняли людей криками: «Скорее, скорее уходите!» Отец и дядя всех лошадей и финские двуколки раздали людям, а о своих семьях вспомнили, когда уже не на чем было ехать. Побросали всё. Детей рассадили на разные повозки и, подгоняемые пограничниками, побежали-поехали в сторону станции Ляскеля. Наша семья переехала речку последней, и за нами пограничники мост взорвали. На той стороне уже были немецкие и финские подразделения. Вокруг всё горит: здания, магазины, дома. Специальные команды (были такие) забрасывают самовоспламеняющиеся шарики в дома, на крыши. Мародёры грабят магазины. А по дороге бегут взрослые и дети. На бреющем полёте, чуть не задевая отступающие толпы людей, фашистские лётчики высовывались из кабин самолётов, хохоча, «поливали» нас из пулемётов и пушек. Вокруг крик, плач, стон… Волосы вставали дыбом. Нас просто убивали. Вся дорога была усеяна трупами людей и животных, разбитыми телегами и другим транспортом. Это был кромешный ад».

Скажыце, хіба можна чытаць гэтыя радкі без дрыжыкаў? А такіх драматычных і трагічных падзей у лёсе Барыса Сямашкі, яго сям’і і іншых родных нямала. Не стаўлю мэтай пераказваць іх. Хто зацікавіцца кнігай — папросіць яе ў аўтара. Узгадаю, што эвакуіраваныя на Валагодчыну маці і дзве цёткі Барыса завербаваліся на лесараспрацоўкі ў Карэлію. Непасільная праца, дрэннае харчаванне звялі іх у магілу. Барыса прытуліла сям’я дырэктара райпрамкамбіната Тужылкіна (на той час хлопчык працаваў у сталярнай майстэрні). А 12 жніўня 1944 года ён быў залічаны ў 238-ы армейскі запасны стралковы полк. Пачалося новае, армейскае, жыццё сына палка. Выхаванцаў вучылі нотнай грамаце і ігры на музычных інструментах, займалі школьнымі прадметамі. «Мы играли для личного состава полка концерты, встречали и провожали части и подразделения полка, а вечерами в спальном помещении вели свои детские разговоры, строили планы побега на передовую, — пишет Борис Семашко в книге. — Но все наши попытки не увенчались успехом. Нас ловили, возвращали в полк, строго наказывали».

Падрабязна і цікава расказвае аўтар пра сваё пасляваеннае жыццё і пра тое, як склаўся лёс яго родных. Выпрабаванняў хапіла, сутыкаўся з несправядлівасцю. Але стойкі, сумленны, загартаваны Барыс Дзмітрыевіч быў і застаецца адданым грамадзянінам краіны, прыкладам для маладога пакалення. А яго кніга «Жизнь вопреки» сведчыць пра тое, што для гэтага чалавека паняцці Радзіма, род, гонар, сумленне — не пустыя гукі.

Фаіна Касаткіна



Читайте также:
В Поставах появился фоторобот для принятия заявлений на изготовление паспортов нового образца
Скоро, скоро Новый год… В Поставах началась подготовка к самому долгожданному празднику
Поставский ТЦСОН получил 8 тыс. евро на помощь бывшим узникам фашистских концлагерей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.