Поставщина присоединилась к патриотическому проекту «Память сердца»

2018-2020 год — Год малой радзімы

Далучыліся да рэспубліканскага праекта

З 13 па 24 снежня ў Беларусі ладзіцца маштабны патрыятычны праект «Памяць сэрца». У месцах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, арганізуюцца мітынгі-рэквіемы і ўспамінаюцца трагічныя падзеі тых часоў. У памяць пра шматлікіх ахвяр маладыя людзі ўскладваюць кветкі і запальваюць лампадкі. Таксама яны ўдзельнічаюць у дыялогах пакаленняў, падчас якіх абмяркоўваюцца пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.

16 снежня патрыятычнае мерапрыемства адбылося ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы. Ля бюста Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава, які знаходзіцца на тэрыторыі навучальнай установы, сабраліся выкладчыкі і навучэнцы. Спачатку перад імі выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа Антаніна Кухальская, затым — выхавальнік інтэрната, кіраўнік клуба «Наша спадчына» Ларыса Жук.

Перад навучэнцамі каледжа выступае Ларыса Жук

— Раней у прафтэхвучылішчы я ўзначальвала камсамольскую арганізацыю, якая доўгі час насіла імя Фёдара Маркава, — расказвала Ларыса Уладзіміраўна. — Мы сустракаліся з аднапалчанамі Фёдара Рыгоравіча, ез­дзілі на Астравеччыну, дзе ёсць прысвечаная яго брыгадзе музейная экспазіцыя. Таксама стваралі фотаальбом, збіралі пісьмы і іншыя матэрыялы. І толькі калі ўсё было зроблена, нашай камсамольскай арганізацыі прысвоілі імя Фёдара Маркава.

Ларыса Жук прыгадала, што камсамольцы правялі не адзін суботнік, каб сабраць сродкі на ўсталяванне бюста Ф. Маркава і тым самым ушанаваць памяць героя. А яна ў навучальнай установе жыве і сёння. У рабоце з навучэнцамі Ларыса Уладзіміраўна часта звяртаецца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны і прыгадвае гераічную дзейнасць Фёдара Маркава. Дакументы, сабраны матэрыял пра яго і цяпер захоўваюцца ў каледжы.

Падчас мерапрыемства прагучалі і біяграфічныя звесткі пра Фёдара Рыгоравіча. Ён нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Качанішкі Лынтупскай воласці (цяпер Швянчонскі раён Літвы). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам партызанскай брыгады імя Варашылава — адной з самых буйных і дзеяздольных у Вілейскай вобласці, якая налічвала ў сваіх радах больш за 1 100 партызан.

У красавіку 1942 года спецгрупа Маркава ўчыніла засаду і знішчыла гебітскамісара Віленскага краю Бэка, яго памочніка, двух камендантаў і шэфа жандармерыі Крыля. На рахунку партызан і шэраг іншых паспяховых спецаперацый.

Памёр Герой Савецкага Саюза ў 1958 годзе. Пахаваны ў Маладзечне. У Лынтупах яго імя носіць адна з вуліц у цэнтры пасёлка.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Экскурсии в прошлое. История 130-километровой брусчатки Поставы-Вильнюс
Следы Первой мировой на Поставщине. Приглашаем в виртуальное историческое путешествие в деревню Можейки и околицы
Эхо публикации. Новые факты о старых брусчатках



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.