Проблему необходимо обозначать и решать — считает председатель райисполкома Сергей Чепик

Местная власть

Такую думку ён агучыў падчас сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, якую правёў 30 лістапада ў памяшканні раённага Дома культуры па вуліцы Станкевіча.

На сустрэчу да кіраўніка раёна прыйшлі два чалавекі. Абодва — ваенныя пенсіянеры. А вось колькасць узнятых імі пытанняў дасягнула амаль дваццаці. Усе, акрамя аднаго, агучыў Васілій Іванавіч. Гэта не толькі канкрэтныя праблемы, але і меркаванні па тых ці іншых жыццёвых сітуацыях. На некаторыя пытанні Сяргей Васільевіч адказваў адразу, у тым ліку кансультуючыся ў кіраўнікоў адпаведных службаў, у астатніх абяцаў дэталёва ра­забрацца.

Асабліва шмат заўваг у заяўніка было па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва і рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, мужчына ўнёс прапанову, каб у нашым райцэнтры раз у месяц кансультацыю праводзіў акуліст з Мінска. А мясцовыя медыкі лячылі б не толькі каранавірус, але і іншыя хваробы. Напрыклад, ён мае патрэбу ў рэабілітацыі пасля перанесенага інсульта, аднак пачынаючы з першай хвалі COVID-19 не можа тра­піць на стацыянарнае лячэнне ў шпіталь. Не мянялася сітуацыя з каранцінам ва ўстанове і летам, калі на каранавірус беларусы не хварэлі. А яшчэ, на думку наведвальніка, было б няблага мець у раёне апарат камп’ютарнай тамаграфіі, каб не ездзіць на даследаванне ў іншыя раёны.

Сустрэчу з насельніцтвам па месцы жыхарства вядзе Сяргей Чэпік

— Пытанне пра КТ, якое хвалюе многіх жыхароў Пастаўшчыны, мы ўжо ўзнялі на ўсіх узроўнях, — адказаў наведвальніку Сяргей Чэпік. — Нават прыгледзелі памяшканне, у якім яго можна ўстанавіць. Апарат вельмі дарагі. Да таго ж няма адпаведнага спецыяліста для эфектыўнай работы на ім. Медык павінен умець не толькі зрабіць здымак, але і расшыфраваць яго. Нам трэба падрыхтаваць такога чалавека. Калі ўсё атрымаецца, КТ з’явіцца і ў нас.

Што да зоны адказнасці камунальнікаў, то Васілію Іванавічу не падабаецца, што кожны раз пасля дажджу ўся вада з цэнтральнай дарогі ў пятым гарадку сцякае на дарожку, якая ідзе ўздоўж дома №18 па вуліцы Касманаўтаў, паколькі тая знахо­дзіцца ніжэй. Нездавальняюць і разбітыя падыходы да пад’ездаў названай шматпавярхоўкі, гэткая ж адмостка вакол яе, а таксама халодныя батарэі на лесвічнай пляцоўцы. Сцвярджаў, што ў яго пад’ез­дзе батарэі на першым паверсе адрэзаныя ад сістэмы ацяплення ўжо даўно, але каб радыятары былі ледзянымі і на іншых паверхах — такое ўпершыню. Аднак на гэта ёсць аб’ектыўная прычына — цёплае надвор’е. Як толькі тэмпература паветра апусціцца да мінус 5оС, камунальнікі пачнуць ацяпляць пад’езды.

— А ўвогуле, было б няблага аднавіць былую практыку, якая існавала, калі ў Паставах стаялі ваенныя. Тады кожны месяц у Доме культуры праводзіліся агульныя сходы. На іх кіраўнікі розных службаў сустракаліся з жыхарамі гарадка, трымалі перад імі справаздачу, адказвалі на пытанні, — падзяліўся меркаваннем Васілій Іванавіч. — Пры такой форме работы можна вырашыць пытанні непасрэдна са спецыялістамі, якія за іх адказваюць, а не турба­ваць вас.

Таксама Васілій Іванавіч закрануў пытанні рэжыму работы магазіна «Родны кут», дзейнасці прадпрымальнікаў, выхавання моладзі, якасці адукацыі ў школах і іншыя.

А вось Валерый Аляксандравіч прыйшоў на сустрэчу з кіраўніком раёна даведацца, ці можа разлічваць на атрыманне сацыяльнай дапамогі. У мужчыны няпростая жыццёвая сітуацыя і анкалагічнае захворванне. Сяргей Васільевіч абяцаў разабрацца ў яго просьбе.

Абавязкова атрымаюць адказы і тыя, хто патэлефанаваў старшыні райвыканкама на прамую лінію, якая адбылася двума днямі раней. Усяго да Сяргея Чэпіка дазваніліся 7 чалавек, 4 з іх наракалі на вулічнае асвятленне ў горадзе і сельскай мясцовасці. Таксама заяўнікі ўзнімалі пытанні неабходнасці падсыпкі дарог у вёсцы Груздава, рамонту мастка, які праз раку злучае вуліцы Я. Коласа і М. Казея ў райцэнтры, дастаўкі сена і зерня для асабістай падсобнай гаспадаркі і іншыя.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
30 октября в Дуниловичах прошло выездное заседание президиума Совета депутатов
ВАЙТКЕВІЧ Таццяна Уладзіміраўна – выконваючы абавязкі старшыні Дунілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта
С 12 ноября в кабинете №1 на 1-м этаже райисполкома работает общественная приемная



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.