Работы поставских мастеров участвуют в столичной выставке «Рождественские узоры»

Культура

Пастаўскія «ўзоры» ў сталіцы

23 снежня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адкрылася штогадовая выстава работ членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці «Калядныя ўзоры». Сярод больш чым сотні аўтараў экспанатаў значацца і прозвішчы дырэктара пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын» Таццяны Петух і метадыста гэтай установы Вольгі Гукавай.

Калі Таццяна Мікалаеўна ў названай выставе ўдзельнічае не ўпершыню, паколькі з 2001 года знаходзіцца ў радах саюза майстроў, то для Вольгі Мікалаеўны гэта дэбют. Разам з запрашэннем прыняць удзел у «Калядных узорах» яна атрымала прапанову ўступіць у рады грамадскага аб’яднання як уладальніца Гран-пры адкрытага конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага роспісу «Фарбы нябёсаў» на сёлетнім «Славянскім базары ў Віцебску» і лаўрэат звання «Найлепшы майстар традыцыйных рамёстваў Віцебшчыны».

Вольга Гукава і Таццяна Петух са сваімі работамі

У сталіцу нашы зямлячкі адправілі свае найлепшыя работы. Таццяна Петух — шэсць выцінанак (ажурных узораў, выразаных з паперы) на калядную тэматыку. Вольга Гукава — тры вялікія маляванкі, адну з якіх, «Вяселле», зрабіла спецыяльна да конкурсу «Фарбы нябёсаў».

На ўрачыстым адкрыцці выставы, якое адбылося 23 снежня, прысутнічалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэуш Стружэцкі, іншыя высокія асобы. Яны ў ліку першых змаглі ўбачыць разнастайнасць прадстаўленых напрамкаў сучаснага развіцця народнага мастацтва, традыцыйных рамёстваў і промыслаў Беларусі і ацаніць майстэрства аўтараў работ. Мяркуецца, што ў навагоднія і калядныя дні выставу наведаюць тысячы мінчан і гасцей сталіцы, якія такім чынам змогуць далучыцца да сваіх вытокаў.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Дед Бай приглашает на новогодние и рождественские праздники
От 4 до 75 лет. Такой возраст участников художественной самодеятельности Юньковского СДК
В поставском Доме ремесел «Стары млын» начали работать две выставки



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.