Вашых ініцыятыў чакаюць у раённай грамадскай прыёмнай
З 12 лістапада яна працуе ў кабінеце №1 на першым паверсе райвыканкама. Звярнуцца сюды можна з прапановамі па канстытуцыйнай рэформе, а таксама па іншых актуальных пытаннях жыцця краіны і рэгіёна.
Каб сваю думку мог выказаць кожны жадаючы, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі створана безбар’ернае асяроддзе. Згодна з патрабаваннямі эпідэміялагічнай бяспекі, вялікая ўвага надаецца і прафілактычным мерам: на ўваходзе вартаўнік сочыць, каб усе былі ў медыцынскіх масках, змярае ім тэмпературу цела.

Раённая грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень: у аўторак і чацвер з 16 да 20 гадзін. Выказаць свае ініцыятывы ў гэты час можна як асабіста, так і па нумары 2-77-20. Прапановы прымаюць прадстаўнікі розных аддзелаў райвыканкама, УП ЖКГ, грамадскіх аб’яднанняў.
— Графік дзяжурстваў складзены да канца снежня, — тлумачыць намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Лойка. — Але паколькі ва ўсёй краіне грамадскія прыёмныя карыстаюцца вялікай папулярнасцю, магчыма, яны працягнуць прымаць прапановы і ў студзені.
Прадугледжаны ўсе формы работы з заяўнікамі. Той, хто дзяжурыць у прыёмнай, альбо сам запіша вашы прапановы, альбо прыме допісы, якія вы прынесяце з сабой ці напішаце непасрэдна ў кабінеце. Усе звароты рэгіструюцца ў спецыяльным журнале. Пытанні мясцовага значэння перанакіроўваюцца ў адпаведныя службы, астатнія афармляюцца і адпраўляюцца ў абласное ўпраўленне ідэалагічнай работы для далейшага разгляду.
Вераніка Філановіч. Фота аўтара
Читайте также:
Вероника Козловская удостоена наивысшего знака отличия БРСМ — золотого значка
30 октября в Дуниловичах прошло выездное заседание президиума Совета депутатов
ВАЙТКЕВІЧ Таццяна Уладзіміраўна – выконваючы абавязкі старшыні Дунілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта