С Новым годом, поставчане!

Важное Общество

Паважаныя землякі!

Сёння мы развітваемся з 2020 годам. Ён быў няпростым як для ўсёй краіны, так і для нашага раёна. Давялося пераадолець шмат цяжкасцей і выпрабаванняў. Тым не менш дасягнута многае: атрыманы багаты ўраджай, павялічылася вытворчасць малака і мяса, узведзены новыя будынкі, паспяхова функцыянуюць установы сацыяльнай сферы. Дзякуй кожнаму калектыву і кожнаму працаўніку, хто ўнёс свой уклад у агульны набытак. Упэўненыя: усё стваральнае, што рабілася сёлета ў раёне, знойдзе свой працяг і прымножыцца ў 2021-м.

Незадоўга да Новага года ў сядзібе «Гармонія» ў Шырках з’явілася арыгінальная фотазона. У ліку тых, хто наведаў яе, — Сабіна Фідрык і Аліса Танана. Фота Рыты Шылей

Навагодняе свята аб’ядноўвае нас вакол галоўных каштоўнасцей — сям’і, дома, Радзімы. Кожнаму пад сілу падтрымаць родных і блізкіх, падарыць ім клопат, цяпло, разуменне, любоў. Няхай вас ніколі не пакідае вера ў лепшае, а ўсім пачынанням спадарожнічае поспех. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях, здзяйснення ўсіх мар.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.