«Сразу же проявила себя». Повар Андроновской ясли-сад—базовой школы Татьяна Атрахимович

Важное Образование

Настрой – найлепшая для страў прыправа

Як упрыгожыла Таню ўсмешка! У ёй адлюстраваліся і ра­дасць, і разгубленасць дзяўчыны перад журналістам: з якой гэта нагоды яе асобай зацікавілася рэдакцыя?

А нагода наступная. Дырэктар Андронаўскай яслі-сад—базавай школы Лілія Гінько аднойчы падзялілася: «Нашай установе вельмі не шанцавала на повараў. За 23 гады майго кіраўніцтва калектывам памянялася 12. Адным не падабалася работа, другія не маглі справіцца з афармленнем дакументацыі, трэція змянілі месца жыхарства і г.д. Нарэшце прыйшла Таццяна Атрахімовіч і адразу ж праявіла сябе. Мае бясспрэчны поварскі талент. Любая страва атрымліваецца ў яе смачнай. Яна ў нас ужо тры гады, і мы не можам нарадавацца гэтаму».

Работы ў Таццяны шмат, паколькі гаспадарыць на кухні адна. Гатуе стравы для школьнікаў і выхаванцаў садка. Для першых — толькі абед, для другіх — яшчэ і сняданак, падвячорак. Прычым для вучняў і дзетсадаўцаў стравы розныя.

Заўсёды з усмешкай і ў добрым настроі Таццяна Атрахімовіч

— Меню на два тыдні наперад нам дасылаюць з аддзела па адукацыі райвыканкама, — расказвала Таццяна. — У адпаведнасці з ім і гатуем супы, катлеты, галубцы, салаты, кампоты, іншыя стравы. Прыемна, калі дзеці ўсё з’ядаюць падчыстую, а калі што пакідаюць на талерках — крыўдна. Я вельмі люблю сваю работу і ўкладваю ў яе ўсю душу.

Не ў цяжар, а ў задавальненне для Тані пакухарыць і дома. Так склаліся абставіны, што яна жыве разам з маці і братам у Андронах, а бацька — адзін у Чашунах, трымае там вялікую гаспадарку. Кожныя выхадныя дачка едзе да яго, прыбірае ў хаце, гатуе стравы на цэлы тыдзень.

Пры падрыхтоўцы гэтага артыкула мне ўзгадалася руская народная прымаўка: «Хорошая приправа — повара слава». Падумала: у Таццяніным кухарстве найлепшая прыправа для ўсіх страў — яе душэўная дабрыня і пазітыўны настрой. Усе мы, гаспадыні, ведаем: з якім настроем гатуеш — такой і атрымаецца страва.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
У поставчан есть шанс поучаствовать в межрегиональном литературном конкурсе «Браславская обитель»
На радость детям новая спортивная площадка Новосёлковской СШ
Гостем «Школы активного гражданина» в СШ №3 стал председатель районного Совета депутатов Петр Курто



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.