В отделении дневного пребывания для инвалидов ТЦСОН создают новогодние сувениры

Общество

Ствараюць рукамі святочны настрой

Ужо з пачатку снежня прылаўкі ў крамах пачынаюць стракацець навагодняй прадукцыяй. Асабліва ў вялікай колькасці там з’яўляюцца ёлачныя цацкі і сувеніры. Аднак ёсць нямала пакупнікоў, якіх масмаркет не задавальняе. Яны шукаюць штосьці крэатыўнае — такое, чаго больш ні ў кога не будзе.

Выдатнае рашэнне гэтага пытання — хэндмэйд-рэчы. Набыць іх можна не толькі ў індывідуальных прадпрымальнікаў, але і ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Пастаўскага ТЦСАН. Карэспандэнт «ПК» наведалася туды, каб паглядзець асартымент сувеніраў і даведацца іх кошт.

— Гурткі і клубы па вырабе сувеніраў пачалі дзейнічаць у аддзяленні з першых дзён яго адкрыцця — з 2012 года, — расказвала загадчыца Вольга Гінько. — Якасць прадукцыі, вырабленай людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, з часам толькі паляпшалася. Пра гэта сведчылі вынікі абласных і рэспубліканскіх выстаў-конкурсаў, дзе мы неаднойчы займалі прызавыя месцы. Поспехам нашы вырабы карысталіся і на святочных кірмашах. Натхнёныя гэтым, вырашылі арганізаваць пры аддзяленні сваю сувенірную майстэрню. Яна дзейнічае 5 гадоў і дазваляе нашым выхаванцам у поўнай меры раскрыць свой творчы патэнцыял.

Напярэдадні Новага года майстэрня працуе асабліва прадукцыйна. З пачатку кастрычніка тут з разнастайных матэрыялаў выраблены сотні святочных сувеніраў. Сярод іх — ёлкі і санкі з папяровай лазы, мяккія цацкі, ёлачныя ўпрыгажэнні з фетру…

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў уся гэта прыгажосць доўга не затрымліваецца. Яе перадаюць у пастаўскі ўнівермаг «Амега», праз які рэалізуецца творчая прадукцыя. Цэны на яе даступныя. Напрыклад, ёлачныя цацкі з фетру каштуюць у сярэднім 2 рублі, крэатыўная хэндмэйд-ёлка — 8-10 рублёў.

Работай сувенірнай майстэрні кіруюць супрацоўнікі аддзялення Ганна Протас і Кацярына Янушонак. У іх заўжды шмат ідэй па стварэнні незвычайных падарункаў да свят — ці то гэта Дзень маці, ці то Дзень абаронцаў Айчыны, ці то 8 Сакавіка.

— Творчасць дапамагае нам раскве­ціць шэрыя будні, таму надаём ёй столькі ўвагі, — адзначыла напрыканцы размовы Вольга Алегаўна. — Напярэдадні Новага года мы паклапаціліся пра стварэнне ў нашым аддзяленні фотазоны, упрыгожылі ўсе пакоі. На 28 снежня запланавалі святочнае мерапрыемства. Дзякуючы спонсарам, купілі салодкія падарункі. Іх атрымаюць усе наведвальнікі аддзялення.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Подразделения по гражданству и миграции отмечают 100-летний юбилей со дня образования
Каждый день меня ждут люди, и я спешу к ним. Почтальон и старейшина деревни Мария Ясинская
Натуральные продукты из Новоселок пользуются спросом в Лынтупах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.