В райисполкоме обсудили вопросы реализации государственной молодежной политики на Поставщине

Общество

Улічылі меркаванне кожнага

Павялічыць маладзёжны ўзрост з 31 да 35 гадоў, каб сацыяльнымі гарантыямі для гэтай катэгорыі маглі скарыстацца як мага больш беларусаў, актывізаваць работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і ўзаемадзеянні з бацькамі школьнікаў, нарошчваць прысутнасць дзяржструктур у папулярых у моладзі сацсетках. Такія прапановы прагучалі падчас работы дыялогавай пляцоўкі, якая разгарнулася 4 снежня ў зале пасяджэнняў райвыканкама.

Паўдзельнічаць у абмеркаванні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў нашым раёне, магчымасцей для самарэалізацыі і сацыяльных гарантый запрасілі актыўных прадстаўнікоў моладзі, а таксама тых, хто па родзе прафесійнай дзейнасці цесна з ёй узаемадзейнічае — фарміруе асобу і светапогляд маладых людзей. Гэта настаўнікі, ідэолагі, лідары маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Саму ж нараду ў фармаце адкрытага дыялогу ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён першым і ўзяў слова.

— Сёння большасць беларусаў жадаюць перамен, але перамен ра­зумных, якія адпавядалі б эвалюцыйнаму, а не рэвалюцыйнаму шляху развіцця нашай краіны, — упэўнены Станіслаў Чымбург. — Усё больш і больш грамадзян Беларусі хочуць удзельнічаць у вызначэнні будучыні краіны. Для гэтага ў кожным рэгіёне працуюць дыялогавыя пляцоўкі, дзе ў ходзе агульнанацыянальнай дыскусіі абмяркоўваюцца актуальныя пытанні эканомікі, сацыяльнай сферы, магчымыя змя­ненні ў Канстытуцыі, у тым лі­ку размежаванне паўнамоцтваў Прэзідэнта, пашырэнне мясцовага самакіравання, партыйнае будаўніцтва і мала­дзёжная палітыка. У выніку такога дыялогу і павінна зарадзіцца новая стратэгія развіцця Беларусі.

Таксама ў сваім выступленні Станіслаў Уладзіміравіч акрэсліў палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, спыніўся на сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі — візітнай картцы Беларусі, дынамічным развіцці і поспехах нашага раёна ў розных сферах жыцця. Запрасіў прысутных смела выказваць свае думкі.

Першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч прывяла прыклады ўзаемадзеяння мала­дзёжнай арганізацыі з органамі дзяржаўнай улады ў нашым раёне. Асабліва цеснае супрацоўніцтва наладжана з ідэалагічным актывам Пастаўшчыны, раённым Саветам дэпутатаў, упраўленнем па сельскай гаспадарцы райвыканкама, аддзелам унутраных спраў райвыканкама, органамі пагранічнай службы, грамадскімі аб’яднаннямі. Вынік плёну — новыя праекты і формы работы. Галоўнай жа праблемай сучаснасці Кацярына лічыць шкоднае ўздзеянне неправеранай інфармацыі, якую моладзь чэрпае з тэлеграм-каналаў і прымае за чыстую манету.

Пра ролю Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў у фарміраванні маладзёжнай палітыкі разважала яе старшыня Паліна Балаш. Дзяўчына ўпэўнена: дзейнасць структуры арыентавана на развіццё і ажыццяўленне ініцыятыў старшакласнікаў, дае ім магчымасці для самараскрыцця, рэалізацыі ўласных праектаў і задум, самім прыняць удзел у мясцовым кіраванні і самакіраванні. А яшчэ — фарміруе прававую і палітычную культуру, актыўную грамадзянскую пазіцыю, лідарскія якасці.

Пра самарэалізацыю працоўнай моладзі на ўласным прыкладзе расказала педагог-арганізатар СШ №1 Вольга Статута. Яна адзначыла клопат улады пра маладых спецыялістаў, вялікую колькасць разнастайных мерапрыемстваў для іх, магчымасці для прафесійнага росту. Вольга лічыць, што ў раёне створана цудоўная інфраструктура для адпачынку і заняткаў спортам. Напрыклад, сама яна са сваёй сям’ёй заўсёдніца басейна, СТК «Азёркі», трэнажорнай залы на ФАКу па вуліцы Савецкай.

Дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Леакадзія Пушкар спынілася на рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі ва ўстановах адукацыі Пастаўшчыны. Гаворка ішла ў тым ліку і пра Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю, раённы савет якой дзейнічае на базе цэнтра. Арганізацыя аб’ядноўвае 97% ад агульнай колькасці дзяцей пэўнага ўзросту, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, за апошні час ніхто з яе шэрагаў не выйшаў. Сакрэт поспеху цэнтра, на думку Леакадзіі Міхайлаўны, — вопытныя педагогі, якія выдатна арыентуюцца як у галіне сваёй дзейнасці, так і ў сучасных тэхналогіях, што дазваляе размаўляць з моладдзю на роўных.

Ідэолагі Міхаіл Кабайла і Аляксандр Іванькоў расказалі пра работу з моладдзю на сваіх прадпрыемствах — ва УП ЖКГ і ў лясгасе. У абодвух найпершая ўвага надаецца адаптацыі маладых спецыялістаў пасля прыходу з навучальных устаноў. Для гэтага за кожным замацоўваецца так званы настаўнік. У калектыўных дагаворах ёсць сацыяльныя гарантыі ледзь не на ўсе выпадкі жыцця. Апроч таго, існуюць і іншыя заахвочванні.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі размаўлялі не толькі пра дасягненні, магчымасці для самарэалізацыі, але і пра недапрацоўкі. Як дакладчыкі, так і ўсе прысутныя агучвалі прапановы і заўвагі, магчымыя спосабы іх вырашэння. Адным словам, было ўсё: пытанні, разважанні і нават сутыкненне розных поглядаў. Чаго не было, дык гэта непавагі да чужога меркавання. Узнятыя пытанні ляглі ў аснову прапаноў, якія пры падвядзенні вынікаў работы дыялогавай пляцоўкі выпрацавалі яе ­ўдзельнікі. Усе прапановы павінны спрыяць аператыўнаму і рэзультатыўнаму вырашэнню праблем, якія хвалююць моладзь.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
30 октября в Дуниловичах прошло выездное заседание президиума Совета депутатов
С 12 ноября в кабинете №1 на 1-м этаже райисполкома работает общественная приемная
Проблему необходимо обозначать и решать — считает председатель райисполкома Сергей Чепик



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.