В районный Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации пришел Новый год

Общество

У паветры лунае дабрыня

У прадчуванні калядных і навагодніх свят пра цуд і падарункі мараць усе без выключэння. Здаецца, што гэтымі надзеямі поўніцца нават паветра, падказваючы чараўнікам нашы жаданні і натхняючы іх на добрыя ўчынкі. Тыя ж у сваю чаргу спяшаюцца іх ажыццявіць.

Штогод атулены ўвагай дабрадзеяў і раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.  Яго заўсёдныя спонсары не скупяцца на падарункі для навучальнай установы і яе выхаванцаў. Сёлета ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы»  парадавалі іх штучнай ёлкай і цацкамі для яе. 22 снежня літаральна за паўгадзіны пагранічнікі ўстанавілі ў цэнтры сімвал новага года і ўпрыгожылі яго разам з дзеткамі. А на наступны дзень каля святочнага дрэва наведвальнікаў установы забаўлялі гімназісты, якія пераўвасобіліся ў Дзеда Мароза і Снягурку і прыйшлі ў госці да суседзяў з цукеркамі і канцылярскімі прыладамі.

Салодкія падарункі ўручылі асаблівым дзеткам і прадстаўнікі раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. А вось ААТ «Паставымэбля» паклапацілася пра абедзенны стол і крэслы ў сталовую, стэлаж для цацак. На грошы арганізацыі «Миртекон» цэнтр набыў масажны стол, «Завода Промис» — рэцыркулятары для абеззаражвання паветра.

А два казачныя дзяды — Мароз і Бай — запрасілі дзетак, якія наведваюць цэнтр, а таксама з апякунскіх і прыёмных сем’яў на святочнае прадстаўленне ў СТК «Азёркі». Дабрачыннае, зразумела. Да таго ж замовілі ў начальніка аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслава Врублеўскага бясплатны транспарт для гасцей.

— Мы фактычна нікуды не выбіраемся, таму для нас гэта паездка была сапраўдным казачным цудам,  — дзялілася ўражаннямі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Іна Краўчук. — Падчас прадстаўлення і карагода вакол ёлкі ва ўладаннях Дзеда Бая вочы нашых дзяцей свяціліся ад шчасця, нібы зоркі на начным небе.

Гэткую ж асалоду выхаванцам установы падарылі сумесныя карагоды вакол ёлкі з пагранічнікамі і навучэнцамі гімназіі. Палепшаць іх быт і рэабілітацыю падарункі пастаўскіх і мінскіх арганізацый, кіраўніцтва і работнікі якіх настроены на частату дабрыні.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Победителем интеллектуального квиза «PRO Беларусь» стала команда СШ №4
Посмотрите, какую красоту создает из пластилина 8-летняя Мария Кимбор из г.п. Воропаево
В г.п. Воропаево торжественно открыли станцию обезжелезивания и водопровода (обновлено)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.