В УП ЖКХ прошел Единый день информирования населения

Общество

Кампетэнтна і даходліва

У мінулы чацвер у раёне прайшоў чарговы дзень інфармавання насельніцтва. У яго рамках перад работнікамі УП ЖКГ выступіў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Мядзелка.

Дакладчык расказаў аб прафі­лактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, спыніўся на шэрагу норм заканадаўства, у тым ліку ў сферы сямейна-бытавых адносін, правядзенні масавых мерапрыемстваў, папярэдзіў аб небяспецы махлярства.

Выступае Аляксандр Мядзелка

Гаворачы пра сямейна-бытавыя адносіны, Аляксандр Генадзьевіч акцэнтаваў увагу на тым, што зараз у заканадаўстве краіны ёсць шырокі спектр мер прафілактычнага ўздзеяння на асоб, схільных да правапарушэнняў у быце. Прадугледжана адказнасць за прычыненне не толькі цялесных пашкоджанняў, але і псіхічных, маральных пакут. Не ўсе ведаюць пра такую норму заканадаўства, як вынясенне міліцыяй ахоўнага прадпісання. Яно дазваляе на тэрмін да 30 сутак выселіць сямейнага агрэсара з дому і пазбавіць яго на гэты час магчымасці нават па тэлефоне выходзіць на сувязь з ахвярай насілля. А за парушэнне патрабаванняў ахоўнага прадпісання прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне, у тым ліку арышт да 15 сутак.

У апошні час вельмі актуальная тэма махлярства, у тым ліку з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. Аляксандр Мядзелка паведаміў, што ў райаддзел міліцыі паступаюць заявы ад пацярпелых, у якіх махляры шляхам падману знялі з банкаўскіх картак пэўныя сумы грошай. «Рэкамендацыя тут адна: калі вам тэлефануюць нібыта з банка, не паддавайцеся на правакацыю і не паведамляйце ніякіх звестак пра сябе, тым больш даных карткі, — адзначыў выступоўца. — Пакладзіце трубку і самі пазваніце ў банк, кліентам якога з’яўляецеся, каб разабрацца ў сітуацыі. Не трэба давяраць і ў тых выпадках, калі вам па Viber або ў іншым месенджары прыходзіць паведамленне з банкаўскім лагатыпам, бо гэта таксама можа з’яўляцца падманам. Фактаў, што ўладальнік банкаўскай карткі нікому не паведамляў сваіх даных, а грошы зніклі, у раёне няма».

Не спыняюцца дыскусіі ў грамадстве пра масавыя мерапрыемствы. «Важна памятаць, што іх арганізатары найперш павінны звярнуцца ў орган мясцовай улады па дазвол і атрымаць яго, — тлумачыў Аляксандр Мядзелка. — Калі такога дазволу няма, мерапрыемства, у тым ліку і адзіночнае пікетаванне, лічыцца незаконным».

Хочацца адзначыць не толькі безумоўную кампетэнтнасць інфарматара ў пытаннях, якія асвятляў, але і жывасць, даходлівасць выступлення, падмацаванне тэарэтычных палажэнняў канкрэтнымі прыкладамі. Усё гэта не магло не выклікаць зацікаўленасці прысутных на сустрэчы.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
В отделении дневного пребывания для инвалидов ТЦСОН создают новогодние сувениры
Трудолюбие нам передалось от дедов-прадедов. Семья Татьяны и Леонида Дунцов
И почта, и мини-маркет работают в обновленном помещении отделения почтовой связи в Воропаево



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.