ВАЙТКЕВІЧ Таццяна Уладзіміраўна – выконваючы абавязкі старшыні Дунілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта

Местная власть

Нарадзілася ў 1977 годзе ў вёсцы Богіна Браслаўскага раёна. У 1999 годзе закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання і выяўленчае мастацтва», затым паступіла на факультэт перападрыхтоўкі гэтай жа ВНУ і праз два гады атрымала кваліфікацыю практычнага псіхолага.

Сваю працоўную дзейнасць Таццяна Уладзіміраўна пачала ў Богінскай базавай школе. Спачатку працавала там настаўнікам пачатковых класаў і па сумяшчальніцтве педагогам-псіхолагам, а з 2010 года ўзначаліла гэту навучальную ўстанову. У 2017-м перайшла на дзяржаўную службу і на працягу трох гадоў была кіраўніком спраў Далёкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Браслаўскага раёна. З’яўляецца дэпутатам названага сельскага Савета дэпутатаў. Сёлета па сямейных абставінах пераехала на Пастаўшчыну і цяпер пражывае ў г.п. Варапаева. Замужам, выхоўвае сына.

16 лістапада 2020 года распараджэннем раённага выканаўчага камітэта Т. У. Вайткевіч назначана на пасаду выконваючай абавязкі старшыні Дунілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

— Першае, з чым я сутыкнулася на новым месцы, — гэта работа з трухлявымі і пустуючымі дамамі, бо якраз былі пастаўлены задачы па іх зносе і ўключэнні ў адпаведны рэестр, — расказвала Таццяна Вайткевіч. — А ў цэлым на Пастаўшчыне тыя ж праблемы, што і на Браслаўшчыне. Людзі звяртаюцца па пытаннях уключэння вулічнага асвятлення, якое не працуе ў некаторых населеных пунктах, нарыхтоўкі паліва і інш. Пакуль я знаёмлюся з вёскамі, іх жыхарамі, старэйшынамі, высвятляю праблемы, займаюся рознымі арганізацыйнымі пытаннямі. Бліжэй да вясны, думаю, паўстане пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў, могілак. Буду старацца рабіць усё так, каб людзі былі задаволены. Радуе, што ў сельвыканкаме добрыя спецыялісты — вопытныя кіраўнік спраў і справавод, якія ва ўсім мне дапамагаюць.



Читайте также:
Чымбург Станіслаў Уладзіміравіч – намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях
Кісялёў Юрый Мікалаевіч – выконваючы абавязкі старшыні Юнькаўскага сельскага Савета



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.